Skaryna Press
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Reading
Танец мядзведзяў / Вітольд Шаблоўскі
ShareTweet
Home
Пераклады
З польскай
Танец мядзведзяў / Вітольд Шаблоўскі
Танец мядзведзяў / Вітольд Шаблоўскі - Image 2
Танец мядзведзяў / Вітольд Шаблоўскі - Image 3
Танец мядзведзяў / Вітольд Шаблоўскі - Image 4
Дакумэнтальная проза, З польскай

Танец мядзведзяў / Вітольд Шаблоўскі

£11.00

Двухактавы зборнік гісторый польскага аўтара Вітольда Шаблоўскага пра посткамуністычныя краіны і тое, як няпроста выбірацца з-пад абломкаў імперый ды ідэалогій. Гэта цікавая, злабадзённая і месцамі вельмі смешная калекцыя гісторый пра людзей, жывёл і іх дзіўныя звычкі.

In stock

Tag: Дастаўка: усе краіны (Эўразьвяз - 14.02) Brand: Вільма
  • Description

Description

Часы змяняюцца. Ці навучацца мядзведзі-танцоры быць зноў вольнымі? А ці дадуць рады людзі? Рэпартажы з трансфармацый вядомага польскага журналіста.

Вітольд Шаблоўскі аўтаспынам абʼязджае Косава, падвозіць мясцовых на Кубе на старэнькім пежо, знаёміцца з бяздомнай полькай на лонданскім вакзале, праходзіць украінскую мяжу разам з перакупамі на кантрабандным аўтамабілі, размаўляе з албанскімі будаўнікамі ды грэчаскімі бізнесоўцамі… Усё дзеля таго, каб пачуць рэальныя гісторыі людзей, якія жывуць у перыяд трансфармацый. Для кожнага героя наступіў новы час, але ці змяніліся старыя звычкі?

Тое самае ў кнізе адбываецца з мядзведзямі-танцорамі. Яшчэ ў пачатку 2000-х у Балгарыі вучоных мядзведзяў можна было сустрэць папросту ў гарадскім транспарце. Яны жылі ў семʼях цыганоў, якія іх дрэсіравалі. Пазней дрэсіроўку забароняць, адмысловая арганізацыя “Чатыры лапы” будзе вучыць звяроў зноў жыць на волі. Як будзе давацца мядзведзям такая навука?

Кніга “Tańczące niedźwiedzie” пабачыла свет у 2014 годзе. З таго моманту выйшлі пераклады на ангельскую, нямецкую, кітайскую, славацкую, нарвежскую, фінскую, гішпанскую і іншыя мовы свету. На беларускую мову кнігу пераклала Адэля Дубавец. Дакументальныя фотаздымкі Альбіна Біблома.

Зьмест

Частка 1
I. ЛЮБОЎ
II. СВАБОДА
III. ГАНДЛЯВАННІ
IV. ГІСТОРЫЯ
V. ІНСТЫНКТЫ
VI. ЗІМОЎКА
VII. ЛЬВОЎ У АФРЫКУ
VIII. КАСТРАЦЫЯ
IX. МЯДЗВЕДЗІ-ТАНЦОРЫ
X. КАНЕЦ

Частка 2
I. ЛЮБОЎ
II. СВАБОДА
III. ГАНДЛЯВАННІ
IV. ГІСТОРЫЯ
V. ІНСТЫНКТЫ
VI. ЗІМОЎКА
VII. ЛЬВОЎ У АФРЫКУ
VIII. КАСТРАЦЫЯ
IX. МЯДЗВЕДЗІ-ТАНЦОРЫ

Related

You May Also Like

  • Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка / Рышард Капусцінскі

    Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка / Рышард Капусцінскі

    £10.00
    Add to cart
  • На прызбе ў Сілічах / Марыя Вайцяшонак

    На прызбе ў Сілічах / Марыя Вайцяшонак

    £10.00
    Add to cart
  • Там, дзе няма цемнаты / Аляксандар Лукашук

    Там, дзе няма цемнаты / Аляксандар Лукашук

    £12.99
    Add to cart
  • English
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • Кантакт
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results