Падтрымаць выданне “Партрэта Дорыяна Грэя”

У нас — цудоўная навіна: рыхтуецца да выдання пераклад рамана “Партрэт Дорыяна Грэя” Оскара Уайльда. Па-беларуску гэты класічны тэкст яшчэ ніколі не выходзіў. Пераклад зроблены паводле безцэнзурнай версіі, якая па-ангельску была апублікавана толькі ў 2011 годзе.

Каб ажыццявіць выданне, нам патрэбная дапамога — 1,500 еўра на выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай кнігі. Мы ўжо сабралі крыху больш за 500.

Кніга выйдзе напрыканцы вясны ці пачатку лета.

Усе ахвярадаўцы атрымаюць электронную версію кнігі, а пры падтрымцы звыш £20 (прыблізна 24 еўра ці 27 амэрыканскіх даляраў) — і друкаваную. Імёны дабрадзеяў — з іх згоды — мы надрукуем у кнізе.