Кніга Настассі Панкратавай „(Не) выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі“
Набыць друкаваны асобнік • Спампаваць і чытаць задарма: Apple Books, Google Play Books, Google Books, Kobo, Bookshop.org, Fable, Smashwords, Vivlio, Everend.

Характэрнай рысай беларускага тэатра першай паловы 2020‑х гадоў стала маштабнае выкрэсліванне дзеячаў (а часам і цэлых тэатраў) з гісторыі айчыннага мастацтва. Паўсюднае выкасоўванне закранула тэатразнаўства. Кагосьці проста перасталі публікаваць, некаторым давялося з’ехаць за мяжу. Тыя, хто змог працягнуць сваю дзейнасць унутры Беларусі, пачалі пісаць больш асцярожна, Кіраўніцтва медыяў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, імкнецца пазбягаць прозвішчаў тых, хто трапіў у так званыя чорныя спісы. У шырокай публікі больш няма доступу да артыкулаў, гістарычных тэкстаў, інтэрв’ю і рэцэнзій, апублікаваных на старых сайтах дзяржаўных газет „Літаратура і мастацтва“ і „Культура“, часопіса „Мастацтва“. Тэатральныя тэксты таксама сталі ахвярай барацьбы дзяржавы з незалежнымі медыямі. Разам з інфармацыйнымі рэсурсамі зніклі рэцэнзіі і інтэрв’ю, якія там публікаваліся.
Кніга Настассі Панкратавай вяртае ў тэатразнаўчы дыскурс частку тэкстаў, да якіх у Беларусі быў перакрыты — з рознай ступенню поспеху — вольны доступ. У ёй — выбраныя артыкулы, якія выходзілі як у дзяржаўных СМІ, так і на незалежных рэсурсах. Яна дапамагае аднавіць многія падзеі і імёны, якія ўплывалі на развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі. Пасля 2020 года сістэматычная праца айчынных тэатральных крытыкаў парушаная, што добра бачна на прыкладзе гэтай кнігі, дзе аналітычныя матэрыялы апошніх пяці гадоў часцей уяўляюць сабой абагульненні за дванаццаць месяцаў ці вынікі вялікіх фестываляў.
Кніга дапамагае зафіксаваць бягучы момант у тэатральнай гісторыі, запаўняе прагалы, якія з’явіліся пасля падзей 2020 года, аднаўляе фрагменты як біяграфій асобных тэатральных дзеячаў, так і тэатральных працэсаў, якія віравалі ў прафесійнай супольнасці ўсяго колькі год таму.
Гэтае выданне стане дапамогай для даследчыкаў і тэатразнаўцаў, якія будуць вывучаць абазначаны гістарычны перыяд, бо дазваляе пабачыць, якім быў айчынны тэатр да вымушанага расколу і як пасля яго працягвае развівацца па розныя бакі беларускай мяжы.
Skaryna Press, 2026. Цьвёрдая вокл., 508 с. ISBN 978-1-915601-87-2.


Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Cаюзам.
Настасся Панкратава пра тое, як з’явілася думка сабраць яе ключавыя тэксты пра беларускі тэатр 2015-2025 гадоў:
Я працавала ў газеце “Культура” адзінаццаць гадоў. За гэты час у мяне выйшла больш за чатыры сотні тэкстаў, вялікая колькасць з якіх датычылася тэатра. Адкуль ведаю гэтую лічбу? На старым сайце выдання была рубрыка “Аўтары”, дзе можна было пабачыць адразу ўсе артыкулы пэўнага крытыка ці журналіста.
Я сышла з рэдакцыі яшчэ ў 2019 годзе. З сайта былых культураўцаў тады яшчэ не выкрэслівалі. А пасля 2020 года газета стала актыўна мяняць свой аўтаркі склад, потым стварыла новы сайт, дзе ўжо не было архіва. У 2024 годзе рэдакцыя наогул закрыла доступ да старога сайта з архівам нумароў за амаль два дзесяцігоддзі.
З-за гэтага знікла з шырокага доступу шмат не проста добрых, але і лёсавызначальных тэкстаў. Напрыклад, хто з тых, хто сёння завітваюць у залу Акадэміі мастацтваў, ведае, што вучэбны тэатр адкрыўся ў тым ліку дзякуючы артыкулу тэатральнага крытыка? Дзевяць гадоў тэатр быў закрыты, і толькі розгалас расследавання «Мроі і рэальнасць вучэбнага тэатра» дапамог пасунуць справы з рамонтам так неабходнай будучым рэжысёрам і акцёрам сцэны.
Такіх гісторый — вельмі шмат сярод тых васмідзесяці з гакам тэкстаў, што ўвайшлі ў кнігу.
Змест
Прадмова. Тэатральныя тэксты, якія зніклі
Раздзел I. Да расколу
За пяць гадоў да крызісу
Глава 1. Інтэрв’ю
Аляксей Ляляўскі: пра геаграфічнае перамяшчэнне, давер творцу і тэатральную адукацыю
Таццяна Мархель: Матыў, што ідзе ад каранёў0 Жанна Лашкевіч: Гук і смак беларускага слова ў тэатры
Ніна Ламановіч: Досвед Вялікага тэатра і паралелі на праблемы жанру наогул
Надзея Кучар: Беларуская нітачка „Спявачкі свету“
Рэжысёр Фабрыс Карэй: Французскае бачанне беларускага тэатра
Эдуард Герасімовіч: Тры правілы і досвед біятлона
Аксіёма Рыгора Белацаркоўскага пра акцёрскую прафесію
Іван Трус: Хуліган і Скарына цяпер з „…Буслом“
Актрыса Бэла Масумян і рэжысёр Віталь Краўчанка: пра супрацьлегласць пакаленняў і іх творчы ўплыў адно на аднаго
Дзмітрый Багаслаўскі: Дрэнна, калі творца становіцца ў прафесіі на рэйкі заспакоенасці
Урокі гравітацыі ад Вольгі Скварцовай
Ксенія Князева: Дэкарацыі? Час забыцца на гэты тэрмін!
„Пансіён Belvedere“: Правілы гульні для беларускіх лялечнікаў паводле рэжысёра Матэа Сп’яцы
Аляксандр Янушкевіч: Тэатру лялек неабходны індывідуальнасці
Настасся Грыненка: Змагаліся некалькі гадоў, каб паставіць брадвейскі мюзікл у Беларусі
Аляксандр Касцючэнка: Без супрамату тэатральнаму мастаку не абысціся
Кампазітар Аляксандр Літвіноўскі: Фармулёўка музычнай эфемернасці
Балетмайстар Сяргей Мікель: як пабудаваць захапляльнае роўд-муві на дзіцячым матэрыяле
Дызайнер Аніка Нядзелька: як дасягнуць лаканічнасці тэатральнага плаката праз дзясятак адкінутых ідэй
«На нас обрушилась лавина помощи». Как живёт в Израиле актриса и певица Анна Хитрик
Светлана Аникей: «Есть ощущение недооценённости. Но я была готова к такому повороту»
«Полтора года понадобилось, чтобы собрать себя заново». Как живёт актёр Артём Бородич после выхода на свободу
«Из плеча торчит пятерня». Александр Вергунов о работе с особенными детьми и жизни после двух клинических смертей
«Из десяти лет семь мне приходилось выживать». Белоруска Ольга Полякова о карьере оперного режиссёра во Франции
Глава 2. Аналітыка
Дзяржаўна-прыватнае партнёрства: пошукі ўзаемадзеяння. Круглы стол да адкрыцця V Міжнароднага форуму „ТЭАРТ“
Загадчык літаратурнай часткі: нявыЗНАЧаНАЯ прафесія
Як напярэдадні прэм’еры не застацца без афішы?
Прышчэпка непазбежнага ў запаведніку бясконцай радасці, ці Як гаварыць з маленькімі гледачамі пра смерць
Сысці з абцасаў, каб агучыць цішыню. Пра жаночы вобраз у тэатры
„Чорная скрыня“ для нефармату. Якія пытанні выклікала пракатная пляцоўка ад „адзінага дзяржаўнага аператара“
Ад яблычка да Цмока: як прайшоў IX Міжнародны фестываль тэатраў лялек?
Кадравы голад тэатраў лялек: Чаму вагу перадаць няма каму?
Пра тэатральны маркетынг: з нагоды беларускіх „…Масак“
Два гады і адзін тыдзень. Вынікі ІV Нацыянальнай тэатральнай прэміі
Гістарычная драма: Асоба на сцэне ў эпоху дэгераізацыі
Топ-ліст „навагодняй кампаніі“ ад рэжысуры: без Гары Потэра, але…
Тэатральныя кампазітары: ці варта змяняць працэнты аўтарскіх адлічэнняў?
Паўзы ў рэпертуары музычных тэатраў
Тэатр паміж вучэбным працэсам, касай і планам
Беларускі тэатр: карта магчымых крокаў
Ці можа Нацыянальная тэатральная стаць ядром, што аб’яднае тэатральную грамаду?
Імя, якое не згубілася ў афішах. Вынікі 2017 года
Стартап для пачаткоўцаў у прафесіі: Міжнародны фестываль „Тэатральны куфар“
Бураціна лунае ў няпэўнасці: пра што гавораць пасля завяршэння Х Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек?
Тэатр на мове жэстаў. Як у Акадэміі мастацтваў выкладаюць асаблівым студэнтам
Дубінка — для ўзмацнення эфекту. Дзе этычныя межы інтэрактыву ў спектаклі?
Другое жыццё радыёспектакляў
Прафесія — я і белы ліст. Айчынны тэатр вачамі сцэнографаў
Кропка біфуркацыі. Ці набліжаюцца адно да аднаго літаратура і тэатр?
Вельмі прафесійна, таму не падыходзіць. Пра спектаклі Юры Дзівакова, якіх не будзе
Не купляйце білеты бяздумна: пра спажывецкі экстрэмізм некаторых гледачоў
Ідзіце няходжанымі сцежкамі. Вынікі V Нацыянальнай тэатральнай прэміі
Драматургія Нацпрэміі: як пазбавіцца ад міны запаволенага дзеяння?
Ці пасуюць дарослыя праблемы дзіцячаму тэатру? Водгалас Міжнароднага тэатральнага дзіцячага форуму „Крокі“
Дзе знайсці слоўнік, якога няма? Пытанні тэатральнай тэрміналогіі
Сацыяльны тэатр як інструмент для змяненняў у грамадствеМроі і рэальнасць вучэбнага тэатра. Чаканні Акадэміі мастацтваў, што расцягнуліся амаль на дзесяцігоддзе
Акрэсліваць болевыя кропкі грамадства ці займацца забаўленнем аўдыторыі: што ў прыярытэце беларускага тэатра?
Ціхая плынь з рэдкімі ўсплёскамі. Чаму вынікі тэатральнага сезону-2019 не выклікаюць аптымізму?
Дзяржаўныя тэатры губляюць сваю індывідуальнасць: вынікі 2019 года
Разобрались, с какими проблемами из‑за коронавируса столкнулись театры. Оказывается, их немало
Тэатральная сістэма практычна знішчаная: несуцяшальныя вынікі 2020 года
Раздзел ІI. Тэатр унутры краіны і за яе межамі
Жыццё працягваецца. А што з тэатрам?
Глава 1. Інтэрв’ю
Актёр ТЮЗа Геннадий Гаранский: Если боишься детей, то всё, гамон, они тебя съедят
Андрэй Бардухаеў-Арол: У 2020-м мы марылі рабіць у тэатры больш, чым тады было можна
Дзіяна Балыка: „Восем гадоў не пісала п’есаў. Здавалася, няма значных тэмаў“
Паліна Дабравольская: „З’явіліся абсалютна неймаверныя асобы“
Дзіяна Флеер. Пра тое, як верыць у сябе і ўмець знаходзіць новыя магчымасці ў эміграцыі
Наталля Лявонава: Сярод тых беларусаў, хто з’ехаў, цяпер вельмі вялікі запыт на ўсё, што звязана з тэатрам
Рэжысёр Уладзімір Ушакоў: „Не хачу падлічваць, што страціў. За апошнія тры гады здабыткаў было больш“
Глава 2. Аналітыка
Как в Купаловском прошёл первый спектакль после президентских выборов
Миссия «ТЕАРТа» уже невыполнима: что мы потеряли с ликвидацией «АРТ Корпорейшн»
Перевернули страницу? Рассказываем, как раздавали «аистов» VI Национальной театральной премии
Штормит и откидывает на пару десятилетий назад: что происходит сейчас в сфере культуры
Узяты курс на водападзел. 2022 год і яго вынікі для тэатральнага асяроддзя
«Отдыхать от театра можно в любой момент. Только зачем?» Год назад не стало критика Алексея Стрельникова
Спаборніцтва пры адсутнасці лідараў. Вынікі VII Нацыянальнай тэатральнай прэміі
Звальненні ў Беларусі і нацыянальныя „бурбалкі“ за межамі краіны. Вынікі тэатральнага года — 2023
„Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе“. Разглядаючы афішу фестывалю „Лялькі над Нёманам’ 24“
Захаваць напрацаванае і вынайсці сваю новую аўдыторыю. Да чаго тэатральныя дзеячы прыйшлі ў 2024 годзе
