У Вільні адбылася прэзэнтацыя кнігі Галіны Войцік „Там, дзе мяне няма“.
У ёй узялі ўдзел Укладальнікі кнігі Алег Мінкін і Ўладзіслаў Гарбацкі, сын аўтакі Яраслаў Войцік, Людвіка Кардзіс, якая напісала адну з прадмоў да кнігі, і Сяргей Дубавец,



📍 Віленскі беларускі музэй імя І. Луцкевіча (Віленская, 20)
📌 25 верасьня, 18.00
Галіна Войцік (1927-2007) — беларуская дзяячка, публіцыстка. Вучаніца Віленскай беларускай гімназіі. Германістка па адукацыі, аўтарка шматлікіх мэмуараў пра віленскіх беларусаў, перакладчыца. „Там, дзе мяне няма“ — кніга пра Вільню і пра яе людзей, пра сямейныя і гарадзкія традыцыі. Успаміны кнігі былі друкаваліся ў газэтах, і цяпер упершыню выйшлі пад адной вокладкай.
Гэтай кнігай нашае выдавецтва адкрывае Віленскую сэрыю, якая парадуе нас творамі Францішка Ўмястоўскага, Макара Краўцова, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Янкі Багдановіча, Алены Цэпрынскай ды іншых аўтараў, чый лёс зьвязаны зь Вільняй.
