Your cart is currently empty!
Shipping class: Standard
Дастаўка авіяпоштай з адсочваньнем, дзе гэта магчыма
-

Ператрус у музэі / Альгерд Бахарэвіч
“Ператрус у музэі” – цыкл апавяданняў, навеяны падзеямі пасля 2020 года. Яе галоўныя героі – карнікі і суддзі, зняважаныя і зняволеныя. Тыя, хто фарміруе жахлівую бесчалавечную рэальнасць і тыя, хто стаў ахвярамі сістэмы РБ. Так, гэта кніга пра сённяшні час, пра сапраўдны боль, пра жудасны цынізм і крывадушнасць.
-

Плошча Перамогі / Альгерд Бахарэвіч
Раман «Плошча Перамогі» – авантурная прыпавесць пра ўладу і нацыю, пра цану слова і славы.
Аўтар пра кнігу: «Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае гэтая кніга. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным — а насамрэч выводзіць чытача са свайго “ніколі і нідзе” наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і ўлады. А адначасова — у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялікай Гісторыі». -

Побач / Наста Кудасава, Святлана Дземідовіч
Кніга «Побач» — гэта ілюстраваны збор вершаў, які распавядае пра адзіноту і надзею, пра пошук сябе і радзімы ў шалёных варунках рэчаіснасці. Нітуючы асабістае і гістарычнае, моўнае і візуальнае, зборнік паказвае шматаблічны свет растрывожанага сучаснасцю чалавека: ад роспачы і зняверанасці да захаплення жыццём. Гэта кніга цяпла і памяці, кніга дарогі і станаўлення. Застацца «побач» на гэтым шляху — значыць захаваць чуласць і цяпло, не згубіць у полі зроку іншага чалавека, не адвярнуцца адно ад аднаго.
Пераможца прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2022 год.
-

Полэшук 2.0 / Олэксій Дыковыцькый
У кнігу ўвайшлі вершы на палескай гаворцы з ваколіцаў Пінска з дадатковай украінскай транслітарацыяй і перакладам на польскую мову.
-
Православна Церква Білорусі: шлях до автокефаліі / Вячеслав Кучук
Луцьк: Надстир’я, 2024
ISBN 9789665179962, 119 с., цьвёрдая вокладка -

Рымская дарога / Зьміцер Крэс
Зьміцер Крэс – паэт, пісьменьнік. Нарадзіўся ў Менску ў 1988 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт. Творы друкаваліся ў паасобных літаратурных часопісах і альманахах. Аўтар кнігі паэзіі «Вялесава племя» (2021, выдавецтва “Логвінаў” – шорт-ліст прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2022). У дэбютнай кнізе прозы зьмешчаны апавяданні «Замак» і «Рымская дарога».
Логвінаў, 2024. Мяккая вокл., 110 с.
-

Сабакі Эўропы / Альгерд Бахаровіч
Opus magnum Альгерда Бахарэвіча, забароненага ў Рэспубліцы Беларусь раману «Сабакі Эўропы». Кнігі пра ўладу мовы і мову ўлады, пра Беларусь як еўрапейскую выспу і Еўропу як беларускі лёс, пра вечную таямніцу творчасці і чалавечую апантанасць.
Раман складаецца з шасьці вялікіх гісторыяў, сплеценых у адну. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую выспу, дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя? Што за пасланьне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным бэрлінскім гатэлі?
Альгерд Бахарэвіч — адзін з найбольш арыгінальных сучасных беларускіх пісьменнікаў. «Сабакі Эўропы» — манументальны раман, у якім цёмныя дэманы еўрапейскай мінуласці зноў трасуць сваімі ланцугамі… (The New York Review of Books)
Палітычны трылер-антыўтопія… адзін з найважнейшых твораў, некалі выдадзеных у Беларусі (The Guardian)
Бахарэвіч дае калейдаскапічную карціну мовы як казачнага лесу, як ГУЛАГу, як помніка, як магілы, як вечнага жыцця (The New York Times)
-

Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота / Ганна Севярынец
Кніга Ганны Севярынец «Савецкая Беларусь» уяўляе сабой збор выбраных тэкстаў, якія друкаваліся ў часы беларусізацыі ўласна ў газеце «Савецкая Беларусь», якую рэдагаваў вядомы пісьменнік Міхась Чарот.
Скразная тэма кнігі – беларуская савецкая паўсядзённасць у памяці газетнага радка. Беларусізацыя, жыццё гораду, суды, жыццё паляўнічых – панарама праз газетныя рэпартажы. Таксама кніга ўтрымлівае вялікі архіўны дадатак.
У кнізе пяць алфавітных паказальнікаў. Асобны паказальнік — геаграфічныя назвы, і самых розных беларускіх мястэчак і вёсак там — некалькі соцень. Пра кожную з іх можна пачытаць тагачасны артыкул.
Таксама ў кнізе змешчаны вялікі архіўны дадатак. У прадмове да кнігі Ганна Севярынец расказвае гісторыю газеты і яе рэдактара Міхася Чарота.«Асноўны яе змест — выбраныя артыкулы з газеты «Савецкая Беларусь» у 1925-1929 годзе. Я свядома не ўключала туды матэрыялы з першых палос, і там няма тагачаснай палітыкі. Ёсць — жыццё горада і вёскі. Лёсы простых людзей. Ёсць тагачасны крымінал. Ёсць — развагі пра беларусізацыю і нацыянальную культуру. Рэдакцыйная кніга загадаў, выбранае ліставанне з дзяржворганамі (ці не самая смешная частка, сказаць па праўдзе), а таксама мой гонар, я шукала гэтыя тэксты тры гады без усялякай надзеі знайсці — успаміны наборшчыкаў і метранпажаў тагачаснай Саўбеліі, то бок — тэхнічных газетных работнікаў, пра якіх заўсёды забываюць, калі кажуць пра газету», — Ганна Севярынец.
-

Салодкая Даруся / Марыя Маціёс
«Салодкая Даруся» Марыі Маціёс – трагічная і па-майстэрску напісаная сямейная сага, падзеі якой адбываюцца ў 1930-70-х гадах на Букавіне на фоне змены ўладаў і дзяржаўных межаў у драматычныя часы вайны і савецкіх рэпрэсій. Гэта аповед пра жорны гісторыі, якія перамолваюць лёсы двух пакаленняў украінскай сям’і. Кніга была ўключаная ў спіс ста найлепшых твораў украінскай літаратуры паводле версіі ўкраінскага ПЭН-клуба.
«Раман украінскай пісьменніцы Марыі Маціёс называюць «трагедыяй, адэкватнай ХХ стагоддзю». Перад намі разгортваюцца старонкі прыватнага жыцця на фоне эпічнай украінскай гісторыі. Гэтую кнігу варта сёння прачытаць кожнаму, каб зразумець, чаму нашае мінулае робіцца нашай будучыняй, і падумаць над тым, як выбрацца з гэтай пасткі». (Святлана Алексіевіч)