Выдавецтва Skaryna Press было створанае групай аднадумцаў у 2022 годзе, каб працягваць і ўзбагачаць традыцыю беларускага кнігадруку ў Лёндане, адлюстроўваць патэнцыял беларускага замежжа і наладжваць сувязі паміж аўтар-к-амі і чытацтвам у Беларусі і ўдыяспары. Мы выдаем кнігі, каб яднаць, мацаваць і адукоўваць нашую нацыянальную супольнасць, і папулярызоўваць беларускую культуру ў англамоўным сьвеце.
Нашае выдавецтва не магло б эфэктыўна існаваць без валянтэрскай і сяброўскай падтрымкі: нехта захоўвае нашыя кнігі ў Беластоку і Варшаве, іншыя — рэдагуюць рукапісы… Калі б хацелі далучыцца да нашае каманды, каб рэалізаваць свае ідэі ці паспрабаваць нешта новае, напішыце нам.
Нашымі прынцыпамі мы бачым:
- асьветніцтва: казаць непрамоўленае або — наўмысна ці ненаўмысна — забытае, а таксама захоўваць, распаўсюджваць і памнажаць традыцыі і дасягненьні, што ўзьніклі ў беларускім замежжы;
- супраціў цэнзуры і абмежаваньням свабоды творчасьці, каб быць пляцоўкай для вольнага абмену думкамі;
- сучаснасьць: ствараць і выдаваць кнігі па-новаму, тут і цяпер, каб яны разьляталіся па ўсім беларускім сусьвеце і жылі доўгім жыцьцём.
У беларускага замежжа — доўгая гісторыя і багатая традыцыя. Лёндан займае асаблівае месца ў гэтай гісторыі:
- тут друкаваў кнігі Ян зь Літвы,
- Англа-беларускае таварыства стварала англамоўнае беларусазнаўства,
- грэка-каталіцкія сьвятары выдавалі зьмястоўны і густоўны часопіс “Божым шляхам“,
- а. Аляксандар Надсан ствараў багатую літургічную спадчыну па-беларуску,
- Вера Рыч уклала першую англамоўную анталёгію беларускай паэзіі
- Арнольд Макмілін напісаў першую і адзіную дагэтуль англамоўную гісторыю беларускай літаратуры
- больш за 50 гадоў Скарынаўская бібліятэка застаецца ўнікальным цэнтрам захаваньня і разьвіцьця беларушчыны на захадзе.
Рэдакцыйная калегія
Тацьцяна Астроўская (Марбург)
Уладзіслаў Гарбацкі (Вільня)
Ігар Іваноў (Лёндан; кіраўнік)
Ганна Комар (Лёндан)
Яніна Лаўнік