Аўтабіяграфічны раман Вольгі Гапеевай “Кэмэл-Трэвэл” зноў можна набыць. Гэтым разам — як электронную кнігу.
Раман выйшаў у Менску ў 2019 годзе, атрымаў шмат цёплых водгукаў, а на наступны год трапіў у кароткі сьпіс прэміі Гедройця. Пасьля разгрому недзяржаўных выдавецтваў у 2021 годзе наклад застаўся ў Беларусі. Але “Кэмэл-Трэвэл” — занадта прыгожая і важная кніга, каб заставацца ў мінулым. Так, яна пра час, якога ўжо няма. Але перадусім яна пра знаёмыя кожнаму тэмы: дзяцінства, дарослыя, пазнаньне каштоўнасьцяў, складаныя і дзіўныя выбары, — на якія аўтарка азіраецца цяпер зь цеплынёй.