• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня∙Store
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Пецярбурскі гармонік / Пётар Намовір (CD)
ShareTweet
Home
Іншыя цікавосткі
Пецярбурскі гармонік / Пётар Намовір (CD)
Іншыя цікавосткі

Пецярбурскі гармонік / Пётар Намовір (CD)

£8.00

In stock

Tag: Дастаўка: усе краіны / Delivery: all countries
  • Description

Description

Запісана ў Індры (Бальбінаве) у 2011 годзе.

Пётар Намовір нарадзіўся ў Савейках Прыдруйскай (зараз – Індраўскай або Бальбінаўскай) воласьці 10 лістападу 1927 року. Родная хата (№ 33, як і па ўсёй Латгаліі, хаты вёскі нумараваліся, а не называліся) знаходзілася амаль каля самай мяжы – з двара можна было ўбачыць тэрыторыю СССР. Айцец Пятроў Эдуард быў з Савеяк, а матка Ядзьвіга – з Ёнішак Істранскай воласьці. Абое ў царскі час рабілі ў Пятраградзе (бацька – на парахавым заводзе), там і пазнаёміліся, а ў 1916 року – ажаніліся. На вясельлі музыканты гралі на такіх самых пецярбурскіх гармоніках. Пасьля рэвалюцыі многія пятраградзкія жыхары Латгаліі пачалі вяртацца на Бацькаўшчыну; сям’я Намовіра таксама вярнулася ў Савейкі. Эдуард і тры браты ягоныя ўзялі 30 гактараў зямлі і пачалі на ёй працаваць (нажаль, стараннае гаспадараньне пазней павярнулася супроць іх – савецкая ўлада рэпрэсавала Пятровага бацьку). І айцец, і маці былі сьхільнымі да музыкі людзьмі, абодва добра сьпявалі. Але граць на гармоніку Пётра навучыўся ад дзядзькі па матцы Віктара Шакіна (1909-1984?) – той, дарэчы, пазьней рамантаваў гармонікі, баяны і акардэоны ў рамонтнай майстэрні на Югле). У школе Пётар вучыўся па-расейску і па-беларуску, але пасьля ульманаўскага перавароту – толькі па-латыску. У асноўную школу Пётра хадзіў у Савейках, у сярэднюю – у Індры. У 1945 року, адразу пасьля заканчэньня школы, як толькі яму стукнула 18 рокаў, Пятра забралі ў войска – у 43-ю Латыскую гвардэйскую стралковую дывізію. На шчасьце, ваяваць яму не прыйшлося, бо вайна закончылася; але служыць яму давялося яшчэ доўга – 5 гадоў. У 1950 року Пётар пачаў працаваць сувязістам ў Дзьвінску (у чыгуначнай канторы сувязі), але там мала плацілі, таму ён перабраўся ў Юрмалу, стаў брыгадзірам будаўлянага трэсту (БРТ – Будаўніча-рамонтны трэст). У 1952 року Пётар пазнаёміўся з Лідзіяй з Бродажаў Пілдзкай воласьці, Лідзія рабіла на Слоцкай папяровай фабрыцы. Праз два рокі яны пабраліся шлюбам, а шчэ праз адзін – нарадзілася ў іх дачка, Антаніна. У 1963-1965 роках Пётра хадзіў у мора на рыбалавецкім караблі (Упраўленьня Латвійскага параходзтва), пабываў нават ля берагоў Амэрыкі, але, калі зарабіў даволі, вярнуўся да спакайнейшага жыцьця на старым месцы працы. Там ён шчыраваў да 1983 року, пакуль не перайшоў у порт за майстра. У 1991-м выйшаў на пэнсію ды купіў хату ў Індры – вярнуўся ў родныя мясьціны. Як і большая частка народных музыкаў, П. Намовір грае на некалькіх інструмэнтах – ня толькі на пецярбурскім гармоніку, але й на хромцы, акардыёне, у маладосьці граў таксама й на цымбалах. Пётар гармонік ставіць бакамі на абедзьве нагі і зрушвае / рассоўвае ногі разам зь ім. Абодва вялікія пальцы трымае за грыфамі, але вертыкальна, падушачкамі прытрымліваючы грыфы зьверху. Пры пераходзе на больш аддаленую пазыцыю (напрыклад, граючы мэлёдыі актавай вышэй), закладвае палец проста за грыф. Мажорныя мэлёдыі выконвае ў Йо-мажоры (на гэтым гармоніку Йо=Соль), г.зн., у асноўным карыстаецца III і II групамі. У мэлёдыях з мадуляцыяй пераходзіць на Со-мажор. Часам карыстаецца пераходамі на паралельны мажор ці мінор. Мінорныя песьні, якіх у рэпертуары вельмі шмат, выконвае ў асноўным на VII і IV групах, таму што на расьцяжэньні IV групы – Ле-мінорны акорд. Часам гэты акорд устаўляе і ў Со-мажорныя песьні замест мажорнай дамінанты. Рэгулярна націскае (звычайна даўжэй, чым перад акордам) толькі басавую кнопку на цяжкую частку такту без наступнага акорду – і з прычыны адсутнасьці патрэбнага акорду, і для упрыгожаньня рытмічнага малюнку.

Related

You May Also Like

  • Мовазнаўчыя працы / Вацлаў Ластоўскі

    Мовазнаўчыя працы / Вацлаў Ластоўскі

    £8.00
    Add to cart
  • Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine / Алесь Плотка

    Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine / Алесь Плотка

    £17.00
    Add to cart
  • Шляхта: гістарычная настольная гульня / The Nobility: historical board game

    Шляхта: гістарычная настольная гульня / The Nobility: historical board game

    £25.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня∙Store
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія poetry 2025 Проза Ганна Комар
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel