Description
Шэсць гутарак з людзьмі аднаго пакалення пра жыццё ў савецкай і незалежнай Беларусі, асабісты выбар, мову, культуру, гісторыю і досвед свабоды. Герояў кнігі аб’ядноўвае час, у якім яны сталелі і дзейнічалі, але кожны па-свойму выбудоўваў адносіны з савецкім мінулым, Беларуссю і ўласнай ідэнтычнасцю. Іх гісторыі складаюцца ў шматгалосы аўтапартрэт пакалення і адначасова – у партрэт Беларусі, якая то прысутнічала ў іх жыцці ад пачатку, то заставалася на перыферыі, то набывала новае значэнне.
Sviedki, 2026. Мяккая в., 190 с.
ЗЬМЕСТ
Соф’я Савелава. Дзяржава камандавала, як жыць, а ў нас былі свае планы
Алесь Лозка. Пакуль беларускае жыло само сабой, не думаў, што яго давядзецца абараняць
Наталля Бордак. Я доўга слухала, але змаўчаць не магла
Тамара Шчапёткіна. Парадокс «мы»: я пабойвалася гэтага слова, пакуль не ўбачыла, што збліжае людзей
Алесь Манцэвіч. Мы вучыліся жыць беларусамі, а пасля – быць свабоднымі
Алесь Смалянчук. Скончыў наш гістфак, а беларускім гісторыкам стаў насуперак яму





