Your cart is currently empty!
Category: video
Скарына на PRADMOVA 2024
Другі год запар выдавецтва “Скарына” брала ўдзел у фэстывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, які цяпер адбываецца ўвосень у некалькіх гарадох па-за Беларусьсю. Мы ўдзельнічалі і ў праграме фэстывалю, і ў кніжным кірмашы. Ніжэй – відэа імпрэзаў з удзелам “Скарыны” і здымкі.
Варшава
Вацлаў Ластоўскі як лінгвіст і этнограф (Варшава, 17 лістапада 2024)
“Фэмінізацыя беларускай мовы”: размова з сацыялінгвістам, палітолягам і перакладнікам Ул. Гарбацкім (Варшава, 16 лістапада 2024)
Бэрлін
“Гід па фемінізацыі беларускай мовы”: дыскусія ад Fem*Bridging Cultures і выдавецтва Skaryna Press (Бэрлін, 20 кастрычніка 2024)
Анлайн-прэзэнтацыя
Анлайн-прэзэнтацыя альбому фотаздымкаў экспэдыцыі Вацлава Ластоўскага 1928 г. з Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Познань
Прэзэнтацыі дзьвюх кнігаў Уладзіслава Гарбацкага пра фэмінітывы ў беларускай мове і факсымільнага выданьня рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш 1947 г.