Калі я выйду на волю / Ганна Комар (PDF)

£5.99

Skaryna Press, 2024. 276 c.

Description

Skaryna Press. 276 c., мяккая вокладка. ISBN 978-1-915601-33-9.
PDF. Таксама — друкаваная кніга.

Кніга дакументальнай прозы пра тое, як Беларусь 2020-га супраціўлялася дзяржаўнаму гвалту, супрацьпастаўляючы яму салідарнасць і ўзаемны клопат. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы аўтаркі і аповеды тых, хто пражывалі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне восенню 2020-га, а таксама блізкіх людзей, якія падтрымлівалі зьняволеных у тыя дні.

Гэтая кніга паказвае нам, што людзі, аб’яднаныя ідэяй, апынуўшыся ў сітуацыі экзістэнцыйнага выбару, вельмі хутка робяцца блізкімі і гатовыя дзяліцца адно з адным усім: ежай, адзеннем, прадметамі гігіены, кнігамі, гісторыямі, песнямі. Гатовыя гадзінамі стаяць пад РАУСамі, каб даведацца, што з іх блізкімі, а пасля – пад Акрэсціна і Жодзіна, каб сустрэць пасля «суда» ці перадаць перадачку.

 Гэта гісторыя пра найлепшае ў нас – і яе варта распавядаць.

Рэцэнзія Цімура Кудзеліча

You may also like…