• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня∙Store
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Хемінгуэй нічога не ведае / Артур Дронь
ShareTweet
Home
Пераклады
З украінскай
Хемінгуэй нічога не ведае / Артур Дронь
Хемінгуэй нічога не ведае / Артур Дронь - Image 2
Дакумэнтальная проза, З украінскай, Проза, Эсэ

Хемінгуэй нічога не ведае / Артур Дронь

£6.00

Кніга пра іншую вайну.

In stock

Tag: Дастаўка: усе краіны / Delivery: all countries Brand: Skaryna Press
  • Description

Description

Пасля ўніверсітэта Артур Дронь паспеў правесці на працы сваёй мары паўгады. У лютым 2022 году ён далучыўся да 125-й брыгады тэрытарыяльнай абароны УСУ. Ён — таленавіты паэт, чые кнігі заваявалі шмат увагі ва Украіне і актыўна перакладаюцца і выдаюцца на іншых мовах.

Падчас рэабілітацыі пасля ранення ён напісаў сваю першую кнігу прозы. Там, на вайне, ён зразумеў, што ягоны досвед кардынальна адрозніваецца ад досведу ваенных пісьменнікаў мінулага. Пра гэта і кніга — пра іншую вайную. — Асабістыя эсэ-мемуары, шэпт пра страчаных пабрацімаў і своечасовы напамін пра тое, што і на фронце ў салдат унутранае жыццё застаецца такім жа пакручастым.

„Хемінгуэй нічога не ведае пра нашу вайну. Доўгі час я верыў у тое, што пісаў Хемінгуэй, але атрымаў радыкальна іншую вайну, чым тая, якую ведаў ён“.

Кніга атрымала прэстыжную прэмію імя Юрыя Шавялёва за найлепшую ўкраінскую кнігу эсэістыкі 2025 года. А сёлета яна выходзіць на дзевяці мовах, у тым ліку — рэдкая сёння з’ява — па-беларуску.

Артур Дронь — перадусім паэт. Дзве ягоныя паэтычныя кнігі заваявалі шмат увагі і ва Украіне, і далёка па-за яе межамі. Яны актыўна перакладаюцца і выдаюцца на іншых мовах. Па-беларуску вершы А. Дроня публікаваліся ў часопісе TAŬBIN і ў зборніку актуальнай украінскай паэзіі „Пра словы і цішыню між імі“.

Skaryna Press, 2026. 172 c., мяккая вокл.

Ведаць — пякельна балюча, не ведаць — злачынства. Рваная аўтабіяграфічная проза Дроня рве душу на акрываўленыя шматкі, але таксама лечыць яе любоўю і надзеяй. — Таццяна Астроўская, гісторыца

Вайна ў гэтай кнізе прасякнутая шчымлівай любоўю да людзей — з усімі іх неідэальнасцямі. Памяць не пераўтвараецца ў пафас. Героі паміраюць. Але кніга Артура дае надзею, што разарваныя вайной чалавечыя целы — гэта не канец. А нам патрэбна гэтая надзея. — Ксенія Галубовіч, дакументалістка.

Пераклад кнігі “Хемінгуэй нічога не ведае” на беларускую мову — важная і рэдкая ніць супольнага дэкаланіяльнага наратыву. На Усходнім фронце без перамен. — Алесь Плотка, літаратар.

Хроніка жыцця салдата і грамадзяніна, напісаная Артурам Дронем, — шчымлівая, простая і пяшчотная. Надзвычайны і захапляльны шанец зазірнуць ва ўнутраны свет маладога чалавека, які добраахвотна пайшоў абараняць сваю краіну. — Шарлот Хігінс, галоўная культурная аглядальніца The Guardian.

Узнёслы, кружлівы палімпсест траўмы, гора, веры і рэабілітацыі. Артур Дронь — гэта дар нябёсаў: нават сярод спусташэння расійскага ўварвання ягоныя словы поўныя чалавечай любові і надзеі. — Фіёна Бэнсан, паэтка і рэдактарка англійскага перакладу зборніка А. Дроня „Тут були ми“.

„Нам не варта мераць нашу вайну за выжыванне дзвюма сусветнымі войнамі, — піша Артур Дронь. — Нам патрэбна новая літаратура“. „Хемінгуэй нічога не ведае“ пазначае пачатак гэтай новай літаратуры — пакутліва пяшчотнай і бязлітасна шчырай. — Алеся Храмяйчук, пісьменніца, дырэктарка Украінскага інстытута ў Лондане.

„Незвычайная і моцная кніга ад найвялікшага ваеннага паэта і пісьменніка свайго пакалення. „Хемінгуэй нічога не ведае“ — гэта інтымны аповед пра жыццё на лініі фронту ва Украіне і рэквіем па загінулых блізкіх. Але перш за ўсё — гэта сцвярджэнне чалавечага духу перад абліччам расійскага фашысцкага праекта знішчэння. — Люк Хардынг, пісьменнік і журналіст.

Здымак Артура Дроня: Wikimedia Commons.

Related

You May Also Like

  • Палын-палын / Зянон

    Палын-палын / Зянон

    £10.00
    Add to cart
  • Мінскі дзённік 2020-2021 / Юля Цімафеева

    Мінскі дзённік 2020-2021 / Юля Цімафеева

    £7.00
    Add to cart
  • Легенда Соннай Лагчыны / Вашынгтон Ірвінг

    Легенда Соннай Лагчыны / Вашынгтон Ірвінг

    £7.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня∙Store
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
Проза паэзія Ганна Комар 2025 poetry
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel