• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Тое, што сказалася вершам / Ганна Севярынец
ShareTweet
Home
Паэзія
Тое, што сказалася вершам / Ганна Севярынец
Паэзія

Тое, што сказалася вершам / Ганна Севярынец

£7.99

hochroth Minsk, 2023. Мяккая вокладка, 48 с.

Out of stock

Tag: Дастаўка: усе краіны
  • Description

Description

У творчай скарбніцы пісьменніцы, журналісткі, выкладчыцы Ганны Севярынец, здавалася б, столькі ўсяго, што для вершаў няма месца. Між тым, чытач мае магчымасць далучыцца да мастацкага выказвання, якое склалася менавіта ў вершаванай форме. 
Кніга паэзіі атрымалася шчырая, так бы мовіць, «непрыкрытая», непрыхаваная паводле аповеду пра сабе і час. Таму і распачынае яе партрэт аўтаркі, зроблены Паўлам Севярынцам, славутым грамадскім дзеячам, беларускім палітвязнем, братам. Спакойныя, расплюшчаныя ў свет вочы, ласкавая ўсмешка… Яны цалкам арганічныя паэтычнай манеры аўтаркі – рэалістычным вобразам, топасам беларускай прасторы, добраму гумару, у якім адчуваецца нацыянальная літаратурная традыцыя. 
Перадае іх чытачу не кабета, што галосіць па ахвярах часу, адзначанага атмасферай «трыццаць сëмага» і турэмнымі мурамі. Усë гэта ëсць у кнізе, але ж не перакрэслівае іншае ― голас жанчыны, кемлівай, па-жыццëваму трывалай, звыклай і да радасці, і да гора, здольнай пераводзіць іх у рэгістр захаплення жыццëм у яго розных праявах.
Ганна Севярынец – беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры. Нарадзілася ў Менску ў 1975 годзе. Скончыла філалагічны факультэт і аспірантуру БДУ. Аўтарка мастацкіх і дакументальных кніг «Дзень святога Патрыка» (2017), «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго» (2017), «Гасцініца «Бельгія» (2019), «Вакол Пятра Глебкі» (2019), «Мая школа» (2021). Укладальніца і аўтарка прадмоў і каментароў да кніг: «Алесь Дудар. Выбраныя творы» (2017), «Янка Купала. Выбраныя творы» (2020), «Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў» (2020), «Кастусь Севярынец. Выбраныя творы» (2022). Лаўрэатка прэмій «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава (2014), «Гліняны Вялес» (2017), «Празрысты Эол» (2018). «Чалавек года»-2019 — паводле версіі газеты «Наша Ніва». Шорт-лістарка прэміі Ежы Гедройца з кнігай «Гасцініца Бельгія» (2020), з кнігай «Мая школа» (2022). Замужам, трое дзяцей. 

Related

You May Also Like

  • Вызвалі або бяжы / Ганна Комар

    Вызвалі або бяжы / Ганна Комар

    £8.00
    Add to cart
  • Час знешняй адсутнасці / Аксана Данільчык

    Час знешняй адсутнасці / Аксана Данільчык

    £7.00
    Add to cart
  • Minsk. Die Stadt, die ich vermisse: Fotografie, Gedichte / Julia Cimafiejeva

    Minsk. Die Stadt, die ich vermisse: Fotografie, Gedichte / Julia Cimafiejeva

    £22.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel