• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня∙Store
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Барыс Штэрн / Мяжа анёльскай аселасці
ShareTweet
Home
Пераклады
З расейскай
Барыс Штэрн / Мяжа анёльскай аселасці
Барыс Штэрн / Мяжа анёльскай аселасці - Image 2
З расейскай, Паэзія, Пераклады

Барыс Штэрн / Мяжа анёльскай аселасці

£8.35

In stock

Tags: Дастаўка: усе краіны / Delivery: all countries Ігар Крэбс Brand: hochroth Minsk
  • Description

Description

Барыс Штэрн нарадзіўся ў Мінску. Упершыню апублікаваў вершы ў газеце Такое жыццё-2 у пачатку 90-х. Працаваў на беларускіх радыё і тэлебачанні. Публікаваўся ў альманаху Монолог (MonologueГраў у сталічных гуртах D.P.S., The Laboratory, Каратэ, and Ліберзон і Штэрн. Удзельнік міжнароднага музычнага праекта «Слухаць у навушніках». Суаўтар песняў гуртоў J:Mors, Пані-хіда, and N.O.I.R. Удзельнічае ў праекце Brilliantos. project. 

З 2003 года жыве ў Ізраілі, працуе на 9-м канале ізраільскага тэлебачання.

“З творчасцю Барыса Штэрна, спачатку як музыкі, я пазнаёміўся вельмі даўно, некалі ў Мінску нават хадзіў на канцэрты, дзе ён выступаў. Пасля, больш за дзесяць гадоў таму, я прыехаў у Ізраіль і пазнаёміўся з ім асабіста – а таксама з ягонай паэзіяй. Яна захапіла мяне сваім аўтэнтычным гучаннем і нетрывіяльнай, непрычасанай вобразнасцю. Я пачаў патрошку перакладаць ягоныя вершы на беларускую мову для часопіса “ПрайдзіСвет”. Барыс Штэрн добра вядомы як адзін з першых беларускіх радыё-дыджэяў, музыка і аўтар ці суаўтар песень для розных вядомых гуртоў, аднак дагэтуль у яго не выходзіла ніводнай паэтычнай кнігі. Мы даўно марылі зрабіць яе разам. Калі цяпер вырашылі звярнуцца да hochroth Minsk, я пераклаў шэраг новых вершаў Барыса і крыху паправіў ранейшыя пераклады”. (Ігар Крэбс)
“Фінальная канцэпцыя кнігі была прапанаваная выдаўцом, Дзмітрыем Строцавым – каб у кнізе былі вершы на дзвюх мовах: пераклады Ігара Крэбса на беларускую, але таксама некалькі вершаў Барыса Штэрна ў арыгінале – па-руску. Варта таксама згадаць, што ў кнізе ёсць і верш, напісаны Барысам па-беларуску. Такое спалучэнне дзвюх моваў і габрэйскай тэматыкі (кніга не проста так называецца “Мяжа анёльскай аселасці”), як мне здаецца – яскравы прыклад таго, як у беларускай культуры злучаюцца розныя ідэнтычнасці. (Ганна Янкута)
*
Калі ўсё канчаткова аціхла
Ён прычыніў дзверы
Зняў капялюш пінжак крылы
На сцяне вывеў слова «веру»
Вымыў кубак запарыў гарбаты
Дастаў зашмальцаваную кнігу ўліку
Занёс у яе прыбыткі і страты
Сон у ложку не йшоў як ён яго ні клікаў
У цемры шасталі шторы
Матылі біліся ў шкло
Ён успомніў сутонне і горад
Сваю паездку ў метро
Пах перона на невялікім вакзале
Брэх недаверлівай псіны
Ён ведаў што яго сустракалі
Але не ведаў з якой прычыны
І калі нічога не засталося
Як толькі моўчкі скочыць уверх
Ён адчуў іх здзіўлены погляд
І пачуў іх нервовы смех
Ён проста хацеў да мора
Каб паветра пырскі пясчынкі
Але ж на мяжы анёльскай аселасці
Выжываюць толькі адзінкі
*
У маіх кішэнях завісаюць буклеты
Ван Гог, Дэга, Босх, цыгарэты
Ключы, запальнічка і партманэт
Тэлефон з нумарамі і ў дадатак Манэ
Зыбін, Ротка, Цэслер, нешта матчына…
Маё ПТСР – амаль што спадчына
Усюды гараць лясы, уздымаецца дым
Акей, пераканалі, застаюся жывым
У слухаўках Дэбюсі і Скрабін
Нам патрэбны мір, казаў стары Рабін
Суседзі-сітхі вынялі светлавыя мячы
На вайне ўсё проста: крычы – не крычы
У маіх кішэнях усё справа налева
Накіды тэкстаў, канцоўка прыпеву
Спружынка гадзінніка, пажар і дым
Руйнуецца ўсё: Вавілон і Рым
*
спяць трамваі ды бязважка
ў рэйках блытаюцца сны
і кандуктары ў фуражках
засынаюць да вясны
ім прысняцца не пуцёўкі
не агні каля дарог
ім прымрояцца цыноўкі
на цыноўках насарог
хай сплятаюць агнякрыла
птушкі чарадзейны ўзор
калыханкаю панылай
загучыць уздых рысор
да вясны зіма бязмала
і згубіўшы каляю
рэйкі рэйкі шпалы шпалы
я кандуктару пяю
Пераклады Ігара Крэбса вершаў Барыса Штэрна з кнігі “Мяжа анёльскай аселасці” (hochroth Minsk, 2026).

hochroth Minsk, 2026. Мяккая в., 31 с.

Related

You May Also Like

  • Залатое / Наталка Кучмель

    Залатое / Наталка Кучмель

    £5.00
    Add to cart
  • Песні для мёртвых і ўваскрэслых / Вальжына Морт

    Песні для мёртвых і ўваскрэслых / Вальжына Морт

    £7.00
    Add to cart
  • Пра словы і цішыню паміж імі

    Пра словы і цішыню паміж імі

    £12.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня∙Store
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
Проза паэзія Ганна Комар 2025 poetry
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel