Description
Катынская трагедыя пазбавіла жыцця тысячы польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У той час як іх сем’і марна шукалі сляды загінулых, Савецкі Саюз і нацысцкая Германія пачалі прапагандысцкую вайну, абвінавачваючы адзін другога. Томас Урбан рэканструюе падзеі Катынскага злачынства і спробы схаваць яго сляды, а таксама распавядае гісторыю пасляваенных і сучасных міждзяржаўных дачыненняў, у якіх Катынь па-ранейшаму адыгрывае вялікую ролю.
Пераклад зроблены паводле выдання: Urban, Thomas. Katyn 1940. Geschichte eines Verbrechens. 249 S.: mit 11 Abbildungen und 1 Karte. München: C. H. Beck, 2015.
ЗМЕСТ
Прадмова
Прадмова да беларускага выдання
1. Агрэсія з захаду і ўсходу
Рэванш Сікорскага
Ліквідацыя класавых ворагаў
2. У палоне ў спустошаным манастыры
Таемныя набажэнствы
“Найвышэйшая мера пакарання — расстрэл”
3. Вываз на смерць
Канвеер забойстваў
Ордэны і спецпайкі
4. Дарэмныя пошукі зніклых без вестак
Агенты Масквы ў польскім войску
“Уцёкі ў Маньчжурыю”
Са стэпу ў зямлю абяцаную
5. Выяўленне масавых пахаванняў
Удары штыхом і стрэлы ў патыліцу
6. Гёбельс убівае клін паміж саюзнікамі
Разрыў дыпламатычных адносін
7. Палякі на магілах суайчыннікаў
Канцлагер за адмову супрацоўнічаць
“Абое рабое”
8. Замежныя сведкі: галасы без водгуку
Труп жанчыны і амаль новыя боты
9. Ізаляцыя “лонданскіх палякаў”
Загадкавая гібель Сікорскага
Уздым Берлінга
10. Камісія Бурдэнкі
Зімовая вопратка ўлетку
З’яўленне Талстога і падзенне Берлінга
11. Пераслед непажаданых сведкаў
Хованкі ў кляштарах і чыгуначных дэпо
12. Параза Крамля ў Нюрнбергу
Час удзельнікаў руху Супраціву
Новыя маніпуляцыі Вышынскага
13. Рознагалоссі на Захадзе
Прыхільнікі Сталіна адыходзяць на задні план
Камісія Мэдэна
Адказнасць — на Марксе і Леніне
14. Табуяванне і дэзынфармацыя ва Усходнім блоку
Ад Хрушчова да Брэжнева
Лета і зіма “Салідарнасці”
15. Хітрыкі Гарбачова
Ключавыя знаходкі ў дакументах пра чыгуначнае спалучэнне…
Цяжкі прарыў да праўды
Старыя цвердалобыя камуністы
16. Вяртанне да канфрантацыі
Блакаванне пракурорскага расследавання
Авіякатастрофа пад Смаленскам
Паслоўе
Бібліяграфія
Паказнік імёнаў