Description
У кнізе на аснове шырокага кола крыніц падрабязна даследуюцца беларуска-літоўскія адносіны як падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі, так і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву. Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.
ЗМЕСТ
Прадмова да беларускага чытача
Уводзіны
Раздзел І. Літоўцы і беларусы да 1918 года
1. Беларуска-літоўскія адносіны ў перыяд нацыянальнага адраджэння
2. Беларуска-літоўскія адносіны ў час Першай сусветнай вайны
3. Тэрытарыяльныя пытанні ў перыяд стварэння літоўскай і беларускай дзяржаўнасці. Беларусы і літоўская дзяржаўнасць у 1918—1920 гг.
Раздзел ІІ. Беларусы і літоўская дзяржаўнасць 1918—1920 гг.
1. Беларускае пытанне ў першыя месяцы існавання літоўскай дзяржаўнасці
2. Літоўска-беларускія пагадненні ў лістападзе 1918 г.: вытокі і рэалізацыя
3. Праблема дзяржаўнай прыналежнасці Гродзеншчыны
4. Беларускія ўстановы ва ўнутраных дзяржаўных органах Літвы4.1. Беларускі сакратарыят
4.2. Міністэрства беларускіх спраў
4.3. Беларускія вайсковыя часткі ў літоўскім войску
5. Беларускае пытанне ў літоўскай замежнай палітыцы
Раздзел ІІІ. Беларусы ў літоўскай дзяржаве 1920—1923 гг.
1. Літоўская ўлада ў Вільні і беларускае пытанне
2. Беларуска-літоўскае пагадненне 11 лістапада 1920 г., акалічнасці падпісання і наступствы
3. Беларуская Народная Рэспубліка ў Коўне ў 1920—1923 гг.3.1. Адносіны Беларускай Народнай Рэспублікі з Літоўскай Рэспублікай у 1920—1923 гг.
3.2. Арганізацыйныя аспекты функцыянавання структур Беларускай Народнай Рэспублікі ў Коўне
4. Беларускія справы ў Літоўскай Рэспубліцы4.1. Міністэрства беларускіх спраў
4.2. Беларускія атрады ў літоўскай арміі
4.3. Беларускія арганізацыі ў Літве
5. Літоўска-беларуская дыверсійная кампанія на Гродзеншчыне і Віленшчыне
Раздзел IV. Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы 1923—1939 гг.
1. Дэмаграфічнае становішча беларусаў у Літоўскай Рэспубліцы
2. Палітычныя прыхільнасці літоўскіх беларусаў у 1923—1926 гг.
3. Беларускія грамадска-культурныя арганізацыі ў Літве
4. Інтэграцыя беларусаў у літоўскае грамадства
Раздзел V. Беларусы і літоўцы ў новай палітычнай сітуацыі (кастрычнік 1939 — чэрвень 1940 гг.)
1. Праблема прыналежнасці Віленшчыны пасля верасня 1939 г. і беларускае пытанне
2. Беларуская меншасць у Літве да чэрвеня 1940 г.
Заключэнне
Крыніцы і літаратура
Іменны паказальнік
Геаграфічны паказальнік