Залатое зерне: казкі / Мечыслаў Ян Супрон

£11.99

Гутэнбэрг, 2024. 100 с., цьвёрдая вокладка.

In stock

Description

З прадмовы Аўтара
Зборнік казак, які вы трымаеце ў руках, — гэта легенды і павер’і, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў маёй сям’і. Гісторыі, пачутыя ў маленстве ад вясковых бабуль і дзядуль, натхнілі мяне на напісанне гэтай кнігі.
Беларуская вёска — сапраўдны рэлікт старадаўніх уяўленняў і звычак нашых продкаў. Магчыма, сёння гэта здаецца дзіўным, але нават у самым канцы ХХ стагоддзя сярод вясковых людзей на Лідчыне існавала (і працягвае існаваць!) шмат забабонаў і вераванняў, якія сваімі каранямі сягаюць у дахрысціянскія часы. Напрыклад, мая бабуля Юзэфа была ўпэўнена ў тым, што яе суседка па хутары наводзіць чары і крадзе ў кароў малако. А бабуля Галя пераконвала, што рапуха, якая забралася ў хату, — праяўленне нячыстай сілы, і каб адвесці няшчасце, трэба яе спаліць у печцы.
Усе гэтыя гісторыі я не забыў і пераказаў сваім чытачам.

Змест
Гарнец гароху
Скрадзены куфар
Качка з залатой дзюбай і срэбранымі пёрамі 
Як цмок сонца праглынуў
Сказ пра ведзьму Грагу
Залатое зерне
Як селянін разбойнікаў напужаў
Пра Шэрага ката
Чароўныя кросны
Як з’явіўся месяц