• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Белая кніга. Дапаможнік па псіхалагічным аднаўленнні
ShareTweet
Home
Іншыя цікавосткі
Белая кніга. Дапаможнік па псіхалагічным аднаўленнні
Іншыя цікавосткі

Белая кніга. Дапаможнік па псіхалагічным аднаўленнні

£7.00

Гутэнберг, 2025. Мякаая вокл., 144 с.

In stock

Tag: Дастаўка: усе краіны Brand: Гутэнбэрг
  • Description
  • Additional information

Description

Тры крокі насустрач сабе. Дапаможнік па псіхалагічным аднаўленні.

Кніга падрыхтаваная ініцыятывай “Education Every Day” ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Марына Літвіненка — гуманістычная тэрапеўтка з 12-гадовай практыкай. «За гэты час я аб’яднала ва ўніверсальны падыход інструменты і філасофію фенаменалагічнага кірунку гештальт-тэрапіі, кагнітыўна-паводзіннай, экзістэнцыяльнай тэрапіі і пазітыўнай псіхалогіі. Таксама я працую ў цялесна-арыентаваным падыходзе. Для мяне галоўная задача і базавая каштоўнасць працы з людзьмі — гэта дасягненне цэласнасці (вылечанасці) усіх частак асобы».

Марта Скугарава працуе ў інтэграцыйным падыходзе. Апошнія гады яна рэгулярна вядзе групы падтрымкі для беларусаў і беларусак у Варшаве, дапамагаючы ім прайсці працэс адаптацыі. «Як выявілася, самыя простыя і зразумелыя рэчы аднаўляюць і вылечваюць нас усіх і ўніверсальна працуюць для кожнага — напрыклад, дыханне, сон ці абдымкі. Таму наша простая, сумленная размова адна з адной і з чытачамі стала гаючай і для нас, аўтараў. Мы верым, што вы таксама станеце ўдзельнікамі гэтай размовы, і гэта дапаможа вам перасабраць жыццёвыя сэнсы і здабыць апоры».

Вераніка вывучае філасофію і працуе ў межах экзістэнцыяльна-фенаменалагічнага падыходу. «Як пісаў Карл Густаў Юнг, ‟любая трансфармацыя вымагае «канца свету» — крушэння ранейшай філасофіі жыцця”. У гэтай кнізе мы паспрабавалі перасабраць сябе на абломках таго жыцця, якое нам усім было вядомае да 2019 года. Каб заўважыць, як, нягледзячы ні на што, унутры нас прабіваецца новае жыццё, новае бачанне і ўспрыманне сябе і свайго месца ў зменлівым свеце».

Related

Additional information

Dimensions 20.5 × 14 × 1 mm

You May Also Like

  • Тры шпурлякісты на полі і стадыён, поўны заўзятараў. Адзін ускараскаўся на дрэва. Надпіс жоўтым па зялётым: Заўзятары ножнага шпурляку.

    Ножны шпурляк (паштоўка)

    £1.00
    Add to cart
  • Шляхта: гістарычная настольная гульня / The Nobility: historical board game

    Шляхта: гістарычная настольная гульня / The Nobility: historical board game

    £25.00
    Add to cart
  • Час знешняй адсутнасці / Аксана Данільчык

    Час знешняй адсутнасці / Аксана Данільчык

    £7.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel