• 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
Skaryna Press
  • 0
    0
    Your cart is empty
    Browse Shop
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
Reading
Пад асобнымі коўдрамі / Вольга Гапеева
ShareTweet
Home
Паэзія
Пад асобнымі коўдрамі / Вольга Гапеева
Пад асобнымі коўдрамі / Вольга Гапеева - Image 2
Пад асобнымі коўдрамі / Вольга Гапеева - Image 3
Пад асобнымі коўдрамі / Вольга Гапеева - Image 4
Паэзія

Пад асобнымі коўдрамі / Вольга Гапеева

£7.00

Падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. Аўтарка застаецца адданай сваім гуманісцкім прынцыпам і фемінісцкім перакананням.

Tags: Вольга Гапеева Дастаўка: усе краіны Brand: Skaryna Press
  • Description

Description

Кніга Вольгі Гапеевай „Пад асобнымі коўдрамі“ — гэта падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. У кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў (2020–2024). Як і ў папярэдніх зборніках, аўтарка застаецца адданай сваім гуманісцкім прынцыпам і фемінісцкім перакананням.

Сапраўдная радзіма бывае толькі ў марах (размова для Радыё Свабода) >>

Водгук ад “Кніжных размоваў” >>

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — паэтка, мыслярка, перакладчыца і лінгвістка. Ейныя творы перакладзеныя больш чым на 15 моваў свету. Стыпендыятка міжнародных праграм для літаратараў (Аўстрыя, Германія, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Калумбія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Лаўрэатка літаратурных прэмій (“Rotahorn”, Аўстрыя, 2021; „Wortmeldungen“, Нямеччына, 2022 і інш.).

Аўтарка кніг паэзіі “Словы якія са мной адбыліся” (2020), “Парадокс “Немаўля” (2022), “Граматыка снегу” (2017) і інш., раманаў “Кэмэл-трэвэл” (2019) і “Самота, што жыла ў пакоі насупраць” (2021), кніг для дзяцей “Сумны суп” (2014), “Дзве Авечкі” (2017), “Адна Шкарпэтка” (2020).

Вэбсайт Вольгі Гапеевай

Аўтарка чытае верш флёкс (нямецкая) >>
Буктрэйлер да нямецкага выдання Трапецхерц >>

64 с., мяккая вокладка.
Электронная кніга

Related

You May Also Like

  • Час знешняй адсутнасці / Аксана Данільчык

    Час знешняй адсутнасці / Аксана Данільчык

    £7.00
    Add to cart
  • Залатое / Наталка Кучмель

    Залатое / Наталка Кучмель

    £7.00
    Add to cart
  • Побач / Наста Кудасава, Святлана Дземідовіч

    Побач / Наста Кудасава, Святлана Дземідовіч

    £17.00
    Add to cart
Skaryna Press, 2022-2026
  • Кнігарня
  • Кнігі Скарыны
  • Дзе набыць
  • Электронныя кнігі
  • Дастаўка і аплата
  • About
  • Кантакт
  • 0
Start typing to see results or hit ESC to close
паэзія 2025 Цімур Кудзеліч PDF Ганна Комар
See all results
Username
Password
Enter username or email
Cancel