Беларускія студэнты за свабоду і дэмакратыю

Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га (рэд. Алена Карасцялёва і Віктар Шадурскі)

Unbroken Generation. Youth Voices of Belarus 2020 (eds. Elena Korosteleva and Victor Shadurski) >>

English

Масавыя пратэсты, якія выбухнулі пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года, стварылі новыя формы салідарнасці, актывізму і асабістай адказнасці — каштоўнасцяў, якія дыктатуры імкнуцца падаўляць. Многія студэнты былі ў першых шэрагах тых падзей. Яны сутыкнуліся з хуткім і жорсткім падаўленнем пратэстаў паліцэйскім апаратам дзяржавы і маштабным пераследам.

Гэты зборнік складаецца з 25 эсэ студэнтаў, якія сведчаць пра іх невераемны вопыт пратэстаў, затрыманні, катаванні і вымушаную эміграцыі. Ён — надзённы адказ на вострую патрэбу ў даступных наратывах пра натхняльныя і трагічныя дні пратэстаў, траўмы і развагі пра дэмакратычную будучыню Беларусі.

Аўтары і аўтаркі сведчаць пра мірны характар змагання беларускага народа за дэмакратыю. Кніга — магутны напамін пра рэчаіснасць, якую рэпрэсіўны рэжым імкнецца сцерці ці сказіць. Яна дае голас моладзі, якая брала ўдзел у падзеях 2020 года, тлумачыць іх матывы і досвед, і бачанне беларусаў адносна будучыні сваёй краіны.

Гэтыя гісторыі стануць важным і цікавым рэсурсам для даследчыкаў, мастакоў, актывістаў і палітыкаў. Яны будуць натхняць і ўмацоўваць надзею як у Беларусі, так і па-за яе межамі, на дэмакратычную будучыню краіны.

Кніга выдадзена Skaryna Press пры падтрымцы Warwick Ukraine-Belarus (WUB) Hub.