Адразу тры кнігі Skaryna Press пра 2020-ы ўвайшлі ў поўны сьпіс прэтэндэнтаў на Прэмію імя Алеся Адамовіча.
- Кніга апавяданьняў „Дубовые яблочкі“ Вольгі Касцюк — вытанчаная і рашучая рэфлексія на пратэсты 2020-га, на вайну 2022-га і на расейскую калянізацыю
- Зборнік „Няскоранае пакаленне“ складаецца з 25-ці эсэ студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, былі іх сьведкамі і пацярпелымі. Кніга выйшла таксама на ангельскай мове і абодва варыянты можна спампаваць задарма з сайту выдавецтва.
- Зборнік інтэрв’ю „Беларускія галасы з Познані“, якія зрабіў журналіст Павел Залескі. Наклад гэтае кнігі ўжо прададзены, але яна ёсьць на Амазоне і некаторых іншых кнігарнях у розных краінах сьвету.
