Your cart is currently empty!
Shipping class: Economy
Дастаўка авіяпоштай, дзе гэта магчыма; звычайна без адсочваньня
-

Стихи из тетрадей / Вениамин Блаженный
Поэт Вениамин Блаженный на протяжении почти шестидесяти лет вёл рукописный литературный дневник. Все свои тексты, в основном, поэтические, он записывал в большие общие тетрадив хронологическом порядке, стараясь их строго датировать. Некоторые тетради имеют собственные названия, другие – включают несколько поименованных разделов. Всего в архиве поэта собралось шестнадцать тетрадей.
Задача настоящего издания – обратить внимание на сам феномен литературного дневника Вениамина Блаженного, заинтриговать исследователей и издателей, представить заинтересованным чмтателям большую динамику творчества выдающегося поэта.
Новые Мехи, 2021. – 290 с., мяккая вокл.
-

Там, за сцяной / Таццяна Нядбай
Другую кнігу паэзіі Таццяны Нядбай “Там, за сцяной” ад яе першай кнігі “Сірэны спяваюць джаз”, за яку паэтка атрымала беларускую прэмію “Дэбют”, аддзяляе роўна дзесяць гадоў. Дэкада, падзеленая, як цэзурай, падзеямі ў Беларусі 2020 года на “да” і “пасля”. Падзел гэты перакуліў не толькі жыццё ўсёй Беларусі, але і лёс самой аўтаркі, якая прысвяціла час паміж кнігамі праваабарончай дзейнасці. Тым не менш, у новых вершах мы чуем усё той жа лірычны голас: канцэптуальна няўпэўнены, пяшчотны, але па-ранейшаму моцны, хоць і прыкметна агаломшаны падзеямі “пасля”, у эпіцэнтры якіх апынаецца лірычная гераіня.
Першая частка гэтай кнігі – “Асабістая справа” – уключае найноўшыя вершы-рэакцыі на жорсткае задушэнне беларускіх пратэстаў і змушаную эміграцыю соцень тысяч беларусаў. Але грамадзянскі пафас рэтушуецца тут інтымнасцю аўтарскай інтанацыі, ад чаго назва цыклу набывае дадатковы сэнс: беларускія рэпрэсіі для Таццянцы выходзяць са сферы палітычнага жыцця ў сферу прыватнага. Адзіны магчымы гаючы сродак тут – любоў. І хоць “словам не ператворыш пекла / у звонкі рай”, важна нашэптваць адно адному на вуха “мантры магіі”.
Другая частка кнігі – “Кампрамат з мінулага” – выбраныя вершы ранейшага часу, інтымная лірыка, што працягвае настроі кнігі “Сірэны спяваюць джаз”, але ў спакайнейшым рэгістры.
Новая кніга Таццяны Нядбай – пра адсутнасць (або немагчымасць) выбару паміж сіюмінутнасцю (вечарам) і вечнасцю, пра вечнасць, якая пралягла “паміж выбарам і выраем”. Апроч Максіма Знака ды іншых палітзняволеных беларусаў, “там, за сцяной”, у кнізе названы яшчэ адзін важна вязень-адрасат – родны Полацк, з якім не парваныя ментальныя і эмацыйныя сувязі, што робіць паэтку важнай удзельніцай Полацкага літаратурнага веча ў складзе сучаснага літаратурнага працэсу беларусаў.
Таццяна Нядбай нарадзілася 3.10.1983 г. у Полацку. Літаратарка, праваабаронца, менеджарка культурніцкіх і медыяпраектаў. Аўтарка паэтычнай кнігі «Сірэны спяваюць джаз» (2014), за якую атрымала прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2015) і прэмію «Залатая літара» (2019).
Вучылася філалогіі ў Мінску (2000–2006), Вільні і Любліне (2006–2011), абараніла дысертацыю па гісторыі беларускай літаратуры.
Пасля палітычна матываванага адміністрацыйнага арышту ў 2006 годзе жыла ў Польшчы. У 2015 годзе вярнулася ў Беларусь, дзе працавала ў галіне незалежных медыя (Press Club Belarus, да 2017 года), беларускай літаратуры, культуры і правоў чалавека (Беларускі ПЭН, з 2017 года), каардынавала іншыя культурніцкія, выдавецкія і медыяпраекты. У ліпені 2021 мусіла дзеля бяспекі пакінуць Беларусь разам з офісам Беларускага ПЭну. Сёння – старшыня Беларускага ПЭНу ў Варшаве. Намесніца старшыні фонду Open Culture ў Любліне (з 2012 года), супрацоўнічае з Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні.
Пераклала на беларускую мову кнігу Эвы Томпсан “Песняры імперыі. Расійская літаратура і каланіялізм” (2009). Суаўтарка перакладаў кніг Лешака Калакоўскага “Наш вясёлы апакаліпсіс” (2012), Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя” (2017) і іншых. Заснавала выдавецтва “Полацкія лабірынты”.“There, behind the wall”, the second book of poetry by Taciana Niadbaj, is published precisely ten years after her first book, “Sirens Sing Jazz”, awarded the “Debut” Maxim Bahdanovič prize. The Belarusian events of 2020 divide this decade into “before” and “after”, like a caesura. This division overturned both the life of Belarus as a whole and the fate of the author herself, who spent the time between these two books as a human rights defender. Nevertheless, in the new poems we hear the same lyrical voice. It is uncertain and gentle, but still strong, despite the fact that the events “after” have visibly stunned the narrator.
The first part of this book called “Personal File” includes the latest poems. They reflect on the brutal suppression of Belarusian protests and the forced emigration of hundreds of thousands of Belarusians. But the civic drama is marked by the intimacy of the author’s intonation. It gives the title of the cycle an additional meaning – “Personal File” becomes “Private Affair”. For Niadbaj, the Belarusian crackdown moves from the merely political sphere into private life. Here, the only possible healing remedy is love. “Words will not turn hell / into a ringing paradise”, but it is still important to whisper “magic mantras” into each other’s ears.
The second part of the book, “Kompromat from the Past,” includes earlier poems. These are intimate texts that continue the mood of the “Sirens Sing Jazz”, but in a calmer tone.
The new book by Niadbaj is about the absence (or impossibility) of choice between the current moment and eternity, about the eternal abyss “between choice and paradise”. Other than Maksim Znak and other Belarusian political prisoners “over there, behind the wall”, the book addresses another important prisoner, Połack. The author doesn’t lose mental and emotional ties with her hometown. This makes her an important participant in the Połack literary assembly and the Belarusian literary process in general.
Taciana Niadbaj was born on October 3, 1983, in Połack, Belarus. She is a writer, translator, human rights defender, and manager of cultural and media projects. The author of the poetry book “Sirens Sing Jazz” (“Сірэны спяваюць джаз”, 2014), awarded the “Debut” Maxim Bahdanovič prize in 2015 and the “Golden Letter” prize in 2019.
She studied Philology in Minsk (2000–2006), Vilnius and Lublin (2006–2011), and defended the thesis on the history of Belarusian literature.
After the politically motivated administrative arrest in 2006, Niadbaj moved to Poland. In 2015, she returned to Belarus, where her work dealed with independent media (Press Club Belarus, until 2017), Belarusian literature, culture, and human rights (Belarusian PEN, since 2017). She also coordinated other cultural, publishing, and media projects. For safety reasons, she had to leave Belarus in July 2021 with the Belarusian PEN office. Niadbaj is the chairwoman of the Belarusian PEN in Warsaw and deputy chairwoman of the Open Culture Foundation in Lublin (since 2012). She also cooperates with the Belarusian Human Rights House in Vilnius.
Niadbaj translated Eva Thompson’s book “Imperial Knowledge: Russian Literature and Colonialism” to Belarusian (2009). She is the co-author of the translations of “Our Joyful Apocalypse” by Leszek Kołakowski (2012), “Theories of Literature of the 20th Century” by Anna Burzyńska and Michał Paweł Markowski (2017), etc. Niadbaj founded the “Polackija labyrinty” publishing house. -

Танец мядзведзяў / Вітольд Шаблоўскі
Часы змяняюцца. Ці навучацца мядзведзі-танцоры быць зноў вольнымі? А ці дадуць рады людзі? Рэпартажы з трансфармацый вядомага польскага журналіста.
Вітольд Шаблоўскі аўтаспынам абʼязджае Косава, падвозіць мясцовых на Кубе на старэнькім пежо, знаёміцца з бяздомнай полькай на лонданскім вакзале, праходзіць украінскую мяжу разам з перакупамі на кантрабандным аўтамабілі, размаўляе з албанскімі будаўнікамі ды грэчаскімі бізнесоўцамі… Усё дзеля таго, каб пачуць рэальныя гісторыі людзей, якія жывуць у перыяд трансфармацый. Для кожнага героя наступіў новы час, але ці змяніліся старыя звычкі?
Тое самае ў кнізе адбываецца з мядзведзямі-танцорамі. Яшчэ ў пачатку 2000-х у Балгарыі вучоных мядзведзяў можна было сустрэць папросту ў гарадскім транспарце. Яны жылі ў семʼях цыганоў, якія іх дрэсіравалі. Пазней дрэсіроўку забароняць, адмысловая арганізацыя “Чатыры лапы” будзе вучыць звяроў зноў жыць на волі. Як будзе давацца мядзведзям такая навука?
Кніга “Tańczące niedźwiedzie” пабачыла свет у 2014 годзе. З таго моманту выйшлі пераклады на ангельскую, нямецкую, кітайскую, славацкую, нарвежскую, фінскую, гішпанскую і іншыя мовы свету. На беларускую мову кнігу пераклала Адэля Дубавец. Дакументальныя фотаздымкі Альбіна Біблома.
Зьмест
Частка 1
I. ЛЮБОЎ
II. СВАБОДА
III. ГАНДЛЯВАННІ
IV. ГІСТОРЫЯ
V. ІНСТЫНКТЫ
VI. ЗІМОЎКА
VII. ЛЬВОЎ У АФРЫКУ
VIII. КАСТРАЦЫЯ
IX. МЯДЗВЕДЗІ-ТАНЦОРЫ
X. КАНЕЦЧастка 2
I. ЛЮБОЎ
II. СВАБОДА
III. ГАНДЛЯВАННІ
IV. ГІСТОРЫЯ
V. ІНСТЫНКТЫ
VI. ЗІМОЎКА
VII. ЛЬВОЎ У АФРЫКУ
VIII. КАСТРАЦЫЯ
IX. МЯДЗВЕДЗІ-ТАНЦОРЫ -

У конца края / Сабина Брило
Кніга вершаў Сабіны Брыло «У конца края» (Ля канца краю) – невялікае выданьне з кароткімі паэтычнымі тэкстамі, напісанымі з 2019 па 2023 год. Гэта чацьвёрты яе зборнік, які становіцца ў шэраг створанага ў папярэднія гады, працягваючы і разьвіваючы асноўныя тэмы, але па танальнасці ён больш жорсткі і безнадзейны.
Стыль ужо даўно вызначыўся (ён скупы і канкрэтны, месцамі афарыстычны, думка ці настрой дадзеныя ў максімальна сканцэнтраваным выглядзе), а вось рэальнасьць зьмяняецца ў нас на вачах, і ў выніку гэтых зьмен мы знаходзім сябе «ля канца краю». Што нам застаецца – “собирать камни / и ждать смерти” ці “смерти ждать / и собирать камни – / болтая”? Але, нягледзячы на гэтае грэблівае “болтая”, у паэткі нараджаецца тое маўленьне, якое пасуе да гэтай сітуацыі, калі слова так мала значыць, калі “все реже хочется говорить”. І гэта асаблівасць стылю Сабіны – адлюстраваньне складанасьці сучаснага жыцьця мінімальнымі сродкамі. Такое «творчае самаабмежаванне» аўтаркі, безумоўна, мае дачыненьне да генэзіса паэтычнага мінімалізму. Здаецца, дастаткова ўжо адных першых радкоў вершаў, каб зразумець пра што гаворка: «время пришло…», «один в поле не воет…», «не будет, как ты хотел…», «повсюду война…», «яблоки катятся прочь от яблони…», «не думаю, что кто-то тебе поможет…», «незапертая стоит чужая беда…»…
Мы спрабуем выжыць, і творчасьць – гэта частка таго, што трымае нас на плаву, калі “человек не спасет человека от человека”. Але заўсёды ёсць месца для цуду, як ні дзіўна гэта гучыць. Толькі гэты цуд можа стварыць, зноў жа, сам чалавек: “но будет, что кто-то улыбнется / кто-то выслушает и не возразит / кто-то скажет: потерпи, брат / кто-то придержит перед тобой дверь”. І дзьюхмоўе кнігі (руская і беларуская мова) – таксама з гэтага шэрагу. Нешматлікія вершы на беларускай, як прамень надзеі. І, вядома, творчасьць – гэта заўсёды культурны супраціў тыраніі, сьцьвярджэньне права чалавека на свабоду. Таму кніга “Ля канца краю” пры ўсёй яе стрыманасьці і мінімалістычнасьці дзейнічае на поўную моц.Сабіна Брыло (нарадзілася ў 1974 г.) – журналістка, паэтка. Аўтарка трох паэтычных кніг: «Это буквы» (Минск, 2016), «Я и другие люди» (Минск, 2019), «Tiras Biblio» (Вільнюс, 2019, пераклад на літоўскую мову Г. Граяускаса). Вершы, публіцыстыку, эсэі і кароткую прозу піша на рускай і беларускай мовах. Для гэтай кнігі аўтарка выбрала невялікую колькасць кароткіх паэтычных тэкстаў, напісаных у перыяд з 2019 да 2023 года.
-

Хагі Вагі / Марыя Мартысевіч
Марыя Мартысевіч – паэтка, перакладчыца, публіцыстка, арганізатарка літаратурных падзей. Робіць першыя крокі як выдавец, заснаваўшы кніжныя серыі «Амерыканка» і «Градус». Выдала пяць кніг паэзіі: «Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе» (2008), «Амбасада: вершы свае і чужыя» (2011), «Сарматыя» (2018), «Як пазбыцца Маматута» (2020) і «Водападзел» (2022). Атрымала дзве прэміі за кнігу «Сарматыя» ў 2019 г. і Прыз Гледачоў Прэміі Вацлава Бурыяна ў Аламоўцы ў 2022 г. Жыве ў Мінску і на Броннай Гары.
-

Хачу ўмець чытаць: вершаваная азбука / Андрэй Скурко
Кніжкі я люблю гартаць.
Ух, якія там карцінкі!
Цацкі, робаты, машынкі ‒
Я хачу умець чытаць.Азбука цудоўнага дзіцячага аўтара і перакладчыка Андрэя Скурко — трэцяя ўласная кніга пісьменніка, але для маленькіх чытачоў яна можа стаць першай, галоўнай, якая дапаможа з дапамогай дасціпных вершыках вывучыць літары і навучыць складаць іх у словы. У гэтым дапамогуць і яскравыя маляўнічыя ілюстрацыі, і ўжо пазнавальны чытачам аўтарскі стыль, ягоная здольнасць знайсці з дзецьмі агульную мову.
Менск: Тэхналогія, 2023. — 54 с. Цьвёрдая вокладка.
-

Хрушч / Ян Бжэхва
Пераклад Андрэя Скурко
Малюнкі Марыі Платонавай
Кніжка з налепкамі!“Дзесь на Шчучыншчыне ў пушчы
Хрушч гудзе ў бружмельнай гушчы”Культавы для Польшчы вершык “Хрушч” любяць за тое, што Ян Бжэхва сканцэнтраваў у ім неймаверную колькасць спецыфічных гукаў, складаных нават для палякаў.
Андрэю Скурко ўдалося падабраць адпаведныя беларускія словы, каб перадаць адпаведны настрой і складанасць цяпер ужо беларускага вымаўлення.
-

Цела мігдалу / Ганна Шакель
“Цела мігдалу” – дэбютная кніга Ганны Шакель. Паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць; паэзія ў гэтым зборніку – спосаб гаварыць пра мінулае, якое не дае спакою. У вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклорныя матывы. Творы ў кнізе ствараюць цэльны наратыў, у цэнтры якога – канцэнтраваная беларуская рэфлексія над сабой і светам. Кампазіцыю кнігі трапна завяршаюць пераклады вершаў Дэвіда Герберта Лоўрэнса.
Ганна Шакель – паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў 1998 годзе ў Маладзечне. Атрымала адукацыю ў МДЛУ. Навучалася ў Беларускім Калегіюме і Школе маладога літаратара “W/Rights”. Публікавалася ў выданнях “Маладосць” і “Дзеяслоў”. У 2022 творы ўвайшлі ў “Анталогію паэтак. Выбранае Вальжынай Морт”. Асобныя творы перакладзеныя на англійскую, нямецкую, украінскую, нарвежскую мовы.
-

Цела таксама архіў / Алок Вайд-Мэнан, Наста Манцэвіч
У кнігу ўвайшлі эсэ Насты Манцэвіч (Беларусь), напісаныя на працягу 2019–2023 гг., і вершы Алок Вайд-Мэнан (ЗША) са зборніка Femme in Public (2017) у перакладзе Насты. Арыгінальныя і перакладныя тэксты яднаюць тэмы межаў: ад дзяржаўных і цялесных да гендарных, даследаванне ўзаемадачыненняў паміж імі, а таксама рэфлексія адносна ўнутранага, сямейнага і дзяржаўнага гвалту. Праз літаратурнае выказванне адбываецца пошук (патрабаванне) свайго месца, свабоды для слова (тэксту) і цела.
“Сталеючы ў маленькім беларускім горадзе, я не бачыла свайго адбітка ні ў цёплых вокнах яго дамоў, ні ў лужынах яго вышчарбленых вулак. І таму, калі вырасла і пераехала ў большы горад, пры дапамозе словаў пачала ствараць сусветы, прасторы, прыстанкі, дзе б магла з’явіцца я — …-падлетак, для чыйго досведу не было мовы. Пазней тыя, хто не пазналі сябе ў гэтых тэкстах, адрэагавалі гневам, ярасцю” / Наста Манцэвіч