Your cart is currently empty!
Shipping class: Skaryna Press Economy
Кнігі Skaryna Press, з адсочваньнем, дзе магчыма
-

Значныя дні / Цімур Кудзеліч
Пастаноўка пытаньня, пытаньне і неабавязковы адказ. Страх іншага чалавека, ягонага ўяўленьня. Умоўнасьць! Страх адбіцца, пабачыць і адчуць. Палітычнае выказваньне, фарс у блытаных прасторах. Крохкія спробы й дэклямацыі, упэўненыя і бессэнсоўныя. Людзі бы ў люстрах — люструюцца. Маўленьне, пошук вымовы, хібная хада і праблемы з нагамі. Маленькі раман з карцінкамі й гэтак далей. Кот Грыпміна, імаверна лысы, шматгодзьдзе шархацеў у хмызах каля чыгуначнай станцыі Беларусь (некаторыя яго нават чулі!). А раптам выйшаў і паважна пайшоў да грамадзкай прыбіральні. Далей толькі бяда, а па ёй скруха, і гэтак зноў і гэтак далей. Пастаноўка пытаньня: а ці магчыма даць дакладны адказ? Ізноў, гэта чарговая камэдыя пра людзёў маладых і ня толькі.
Віктар Жыбуль:
„Кропка, вакол якой круціцца ўвесь сьвет рамана „Значныя дні“, — Беларусь. Так называецца чыгуначная станцыя ў горадзе Заслаўі. На ёй стаіць звычайная грамадзкая прыбіральня. У якой адбываюцца даволі незвычайныя рэчы. Кропка, дзе пераплятаюцца рэалістычнае і фантазійнае. Умоўны сьвет, упісаны ў канкрэтную тапаграфію. Рэчаіснасьць, непадлеглая „нармальнаму“ апісаньню. Жыцьцёвыя і тагабочныя пэрсанажы. Наўмысна „няправільная“ мова аповеду. Ненарматыўны сынтаксіс. Зьменлівы тэмп. Гратэск і гіпэрбалы. Прывідныя алюзіі. Апавядальнік, раствораны ў сусьвеце. Людзі, ператвораныя ў Словы. Нават. Таксама. Падказкі, папраўкі й кпіны „закадравага“ камэнтатара. Малюнкі і фотаздымкі як ілюстрацыі ці… як замена самога тэксту?.. Рэалізм, сюррэалізм, пуантылізм і яшчэ цэлы жмут -ізмаў у адным фляконе. Перакідныя масткі ў авангард, рэнэсанс і лубок. Раман Цімура Кудзеліча — пра страх і ачмурэньне, безвыходнасьць і пробліскі надзей.Сапраўдныя дні. Шчасьлівыя дні. Значныя дні. Іржавыя дні.Далей, ва ўнутар, — Уваход.“«Літаратура — гэта нешта не з нашага сусвету» (інтэрв’ю Польскаму радыё) >>
Цімур Кудзеліч — пісьменьнік і кніжнік зь Менску. Цяпер жыве і працуе ў Варшаве. Прыхільнік арганічнага авангарду і літаратуры ўмоўнасьці. Аўтар кнігаў прозы „ЯК“ і „Пацукі“, і паэтычнага зіну „бяз гэтага — усё“.
Skaryna Press, 2025. 194 с., мяккая вокладка.
Таксама PDF
Пагартаць на Google Books >> -

Значныя дні / Цімур Кудзеліч (PDF)
Skaryna Press, 2025. 194 с., PDF. Таксама ў друкаваным фармаце.
Пагартаць на Google Books >>Пастаноўка пытаньня, пытаньне і неабавязковы адказ. Страх іншага чалавека, ягонага ўяўленьня. Умоўнасьць! Страх адбіцца, пабачыць і адчуць. Палітычнае выказваньне, фарс у блытаных прасторах. Крохкія спробы й дэклямацыі, упэўненыя і бессэнсоўныя. Людзі бы ў люстрах — люструюцца. Маўленьне, пошук вымовы, хібная хада і праблемы з нагамі. Маленькі раман з карцінкамі й гэтак далей. Кот Грыпміна, імаверна лысы, шматгодзьдзе шархацеў у хмызах каля чыгуначнай станцыі Беларусь (некаторыя яго нават чулі!). А раптам выйшаў і паважна пайшоў да грамадзкай прыбіральні. Далей толькі бяда, а па ёй скруха, і гэтак зноў і гэтак далей. Пастаноўка пытаньня: а ці магчыма даць дакладны адказ? Ізноў, гэта чарговая камэдыя пра людзёў маладых і ня толькі.
Віктар Жыбуль:
„Кропка, вакол якой круціцца ўвесь сьвет рамана „Значныя дні“, — Беларусь. Так называецца чыгуначная станцыя ў горадзе Заслаўі. На ёй стаіць звычайная грамадзкая прыбіральня. У якой адбываюцца даволі незвычайныя рэчы. Кропка, дзе пераплятаюцца рэалістычнае і фантазійнае. Умоўны сьвет, упісаны ў канкрэтную тапаграфію. Рэчаіснасьць, непадлеглая „нармальнаму“ апісаньню. Жыцьцёвыя і тагабочныя пэрсанажы. Наўмысна „няправільная“ мова аповеду. Ненарматыўны сынтаксіс. Зьменлівы тэмп. Гратэск і гіпэрбалы. Прывідныя алюзіі. Апавядальнік, раствораны ў сусьвеце. Людзі, ператвораныя ў Словы. Нават. Таксама. Падказкі, папраўкі й кпіны „закадравага“ камэнтатара. Малюнкі і фотаздымкі як ілюстрацыі ці… як замена самога тэксту?.. Рэалізм, сюррэалізм, пуантылізм і яшчэ цэлы жмут -ізмаў у адным фляконе. Перакідныя масткі ў авангард, рэнэсанс і лубок. Раман Цімура Кудзеліча — пра страх і ачмурэньне, безвыходнасьць і пробліскі надзей.Сапраўдныя дні. Шчасьлівыя дні. Значныя дні. Іржавыя дні.Далей, ва ўнутар, — Уваход.“«Літаратура — гэта нешта не з нашага сусвету» (інтэрв’ю Польскаму радыё) >> -

Калі я выйду на волю / Ганна Комар
Кніга дакументальнай прозы пра тое, як Беларусь 2020-га супраціўлялася дзяржаўнаму гвалту, супрацьпастаўляючы яму салідарнасць і ўзаемны клопат. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы аўтаркі і аповеды тых, хто пражывалі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне восенню 2020-га, а таксама блізкіх людзей, якія падтрымлівалі зьняволеных у тыя дні.
Гэтая кніга паказвае нам, што людзі, аб’яднаныя ідэяй, апынуўшыся ў сітуацыі экзістэнцыйнага выбару, вельмі хутка робяцца блізкімі і гатовыя дзяліцца адно з адным усім: ежай, адзеннем, прадметамі гігіены, кнігамі, гісторыямі, песнямі. Гатовыя гадзінамі стаяць пад РАУСамі, каб даведацца, што з іх блізкімі, а пасля – пад Акрэсціна і Жодзіна, каб сустрэць пасля «суда» ці перадаць перадачку.
Гэта гісторыя пра найлепшае ў нас – і яе варта распавядаць.
Гэта не толькі мастацкі твор, але і дакумент свайго часу. Мовы кнігі — беларуская і руская (з рэдкімі англамоўнымі ўстаўкамі).
Skaryna Press, 2024. 276 с., мяккая вокладка. PDF
-

Летела белая птица / Мария Гулина
«Летела белая птица. Рассказы о путешествиях» Марыі Гулінай — падарожныя нататкі з вандровак па ўсім сьвеце: цёплыя размовы, нечаканыя сустрэчы, прыемныя знаходкі.
Кніга была напісана падчас вучобы аўтаркі ў мінскай «Школе маладога пісьменніка» у 2019 годзе.
Марыя Гуліна – беларуская журналістка, былая рэдактарка анлайн-часопіса пра падарожжы 34travel. Цяпер яна жыве ў Ліверпуле, дзе і працуе ў фотагалерэі Open Eye Gallery.
Яна таксама валанцёрыла ў экалагічнай арганізацыі ў Чэхіі, будавала экасцежкі на Байкале, спрабавала сябе ў якасці матроса паруснага карабля каля ўзбярэжжа Партугаліі і шукала сляды сямейнай гісторыі на Камчатцы. У кнізе сабраныя гісторыі з гэтых ды іншых вандровак.Skaryna Press, 2024. 136 c., мяккая вокладка.
- Таксама на Амазоне і ва ўсіх добрых кнігарнях.
- Электронная кніга. Таксама: Google Play Books, Apple Books, Kindle
-

Летела белая птица / Мария Гулина (PDF)
Падарожныя нататкі з вандровак па ўсім сьвеце: цёплыя размовы, нечаканыя сустрэчы, прыемныя знаходкі.
Кніга была напісана падчас вучобы аўтаркі ў мінскай «Школе маладога пісьменніка» у 2019 годзе.
Марыя Гуліна – беларуская журналістка, былая рэдактарка анлайн-часопіса пра падарожжы 34travel. Цяпер яна жыве ў Ліверпуле, дзе і працуе ў фотагалерэі Open Eye Gallery.
Яна таксама валанцёрыла ў экалагічнай арганізацыі ў Чэхіі, будавала экасцежкі на Байкале, спрабавала сябе ў якасці матроса паруснага карабля каля ўзбярэжжа Партугаліі і шукала сляды сямейнай гісторыі на Камчатцы. У кнізе сабраныя гісторыі з гэтых ды іншых вандровак.- Печатная книга. Также на Амазоне и во всех хороших магазинах.
- Также: Google Play Books, Apple Books, Kindle
-

Мінскі дзённік 2020-2021 / Юля Цімафеева
ISBN 9781915601230, 128 с., мяккая вокладка.
ISBN 9781915601247, электронная кніга Apple Books • Google Play Books • KoboЮля Цімафеева — паэтка і перакладчыца. З канца 2020 года жыве за межамі Беларусі. Аўтарка чатырох беларускамоўных зборнікаў паэзіі, апошні з іх — “Воўчыя ягады” (2022), а таксама англамоўнага дзённіка паўсядзённага жыцця ў пратэсным Мінску. Яе творы перакладаліся на многія мовы, друкаваліся ў часопісах і анталогіях, асобнымі кнігамі выходзілі ў Польшчы, Германіі, Швецыі, Нідэрландах і ЗША.
Урыўкі на сайце REFORM.by
У прэсе
Паэтка Юля Цімафеева — пра тое, як гэта: гаварыць на чужой мове пра сваё, беларускае (Новы час)
Книга про протести у Білорусі набуває популярності (ZahidFront) -

Мы вернемся / Ганна Комар
Водгукі
Вершы проста ўаў! Дужа спадабаліся ўсе гісторыі і фармат, ніколі такого не чытала і была вельмі прыемна здзіўленая, што можна ўсё так цікава абыграць.
Дар’я
“Мы вернемся” – кніга дакументальнай паэзіі, кніга галасоў тых, хто з’ехаў з Беларусі пасля падзей 2020-га, кніга – нацягнуты нерв, кніга-крык. Я пачынала чытаць яе ў чэрвені, і тады гэта для мяне было балюча і страшна. Цяпер жа, амаль праз два месяцы (я зноў пачала яе чытаць з пачатку), гэтая кніга – надзея і вера, і нават любоў. Ганна зрабіла паэзію з крыкаў адчаю тых, хто крычаў альбо ужо не мог крычаць. І зараз для мяне “Мы вернемся” – гэта прыклад, як можна рабіць літаратуру з крывавага, з таго, што яшчэ жывое б’ецца у тваіх далонях. Такая літаратура будзе біцца доўга!
Вольга
Я знаю, что это истории тех, кому пришлось уехать, и я была не в той ситуации совсем, но столько знакомой боли, которую, как иногда мне кажется, никто другой не поймет. Это был как будто диалог, я читала их, а они читали меня, и мне кажется, что они меня поняли.
Маша
Выплакала ўсё нарэшце, што недавыплаківалася.
Маша
Осталась под огромным впечатлением. От эмоций там внутри, от вселенского масштаба несправедливости. И так оно внутри болезненно откликнулось, что слов подобрать не могла, да и сейчас не получается.
Таня
Прачытаў адно і слёзы пайшлі, дзякуй табе.
Аляксандр
Я прачытала залпам усе і пару раз. Адчуванне, што паглядзела дакументальнае кіно. Па глыбіні і плотнасці. Амаль бачу іх.
Ганна
Ця книга про історії життя, об’єднані однією загальною темою боротьби. Вона про те, що за жодних умов, і якими б не були важкими обставини, не треба складати руки. Страждань неможливо уникнути, але кожен з нас має вибір вважати себе жертвою чи вцілілим, шкодувати і плакати, чи зціпити зуби та йти далі. Кожен герой книги створює свій власний сенс, вартий надії, але у всіх є те спільне, що проходить червоною ниткою крізь всі глави – визнання себе сильними та нездоланними, а країни – тією, яка варта боротьби.
Каця
Hanna Komar on what it’s like to move from a place where people have to fight for basic rights, to a place where people take them for granted.
The Europeans podcast. -

На тонкай нітачцы: вершы / Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў
«На тонкай нітачцы» — трэцяя кніга Алеся Дуброўскага-Сарочанкава. Яна спалучае ў сабе непасрэднасць светасузірання з глыбінёй філасофскіх абагульненняў.
-

Непрамо(ў)ленае / Анатоль Івашчанка
SkarynaPress, 2024. 99 c., мяккая вокладка. ISBN 9781915601346&
Таксама ў продажы на сайтах Amazon, Barnes & Nobel і інш.Усевалад Сцебурака:
Кнігу “Непрамо(ў)ленае” лёгка чытаць – яна пакідае веру ў тое, што добрая паэзія знаходзіць сілы з’яўляцца і ў цёмныя часы, а таксама яна дорыць тонкую нітачку надзеі на лепшае, трымацца якой – важна. >>Алесь Дуброўскі:
Я люблю карціны, дзе намаляваны пяціпавярховыя хрушчоўкі. Я думаў, што гэта дзіўна любіць, а потым убачыў групы ў сацсетках, дзе гэтым хрушчоўкам ставяць тысячы падабаек. Усё пытанне ў тым, як перанесці ў мастацтва нашу пяціпавярховую рэальнасць ці наш час. “Час раскідваць бутэлькі і час іх зьбіраць па дварах” – так яго характарызуе Анатоль Івашчанка, і трансфармацыя біблейскай цытаты здаецца абсалютна арганічнай. Можа, калі ў паэта ёсць слых і калі паэт умее “транскрыбіраваць” мову гэтага пяціпавярховага часу, то словы складуцца “ў слушны радок”? Можа, ёсць сэнс дазволіць гэтаму часу прагучаць? “Кожная падабайка для паэта – бальзамам на сэрцайка”. Чаму б не паставіць падабайку хрушчоўкам, як у свой час яе, умоўна кажучы, паставіў Чэхаў “Вёсцы” Левітана? Там вёска – тут горад, “горад замазаных сьцен”, “бязмоўны прыдушаны горад”. Вось тут і сакрэт мастацтва – пачуць бязмоўнае і падзяліцца з ім сваім голасам.kniznyja_razmovy:
Зборнік даў адчуванне сяброўскай размовы пра рознае набалелае, пра што можа гаварыць (і выдатна паразумецца) беларус з беларусам. Так, вядома, не кожны. Але па наш бок барыкадаў – можа. >>