Сымона дэ Бавуар: дзьве кнігі

Аповесьць „Вельмі лагодная сьмерць“ Сымоны дэ Бавуар — адной з самых яркіх францускіх аўтарак — выходзіць у нашым выдавецтве.

Бескампрамісны тэкст на няпростую тэму страты маці, напісаны так, як гэта й бывае ў жыцьці.

„Гэта ці ня першы матэрыялісцкі тэкст пра сьмерць. Ніякіх больш духоўных, таямнічых і мэдытатыўных наплываў. Засталася сьмерць як працэс, структураваны сацыяльнай татальнасьцю, насычаны тэхналёгіямі.“ — Ален Бад’ю, францускі філёзаф.

І ў працяг тэмы — зборнік эсэ Ўладзіслава Гарбацкага „Сымона дэ Бавуар і Беларусь“.

Дэкаляніялісцкія і фэмінісцкія эсэ пра заўсёдныя складанасьці дыялёгу паміж Беларусьсю і Францыяй.

Пытаньні, якія Сымона дэ Бавуар ставіла па-француску, гучаць аднолькава востра на ўсіх мовах. Гэтая кніга — канцэнтраваныя ўводзіны ў сусьвет мысьляркі і асэнсаваньне ейнай фэмінісцкай, палітычнай і атэістычнай думкі. Дэ Бавуар, прачытаная празь беларускую і агульнаэўрапейскую прызму, паўстае як актуальная суразмоўніца сучаснай Беларусі.