Shipping class: Standard

Дастаўка авіяпоштай з адсочваньнем, дзе гэта магчыма

  • Гаспадыня восеньскага дому / Тацяна Сапач

    Гаспадыня восеньскага дому / Тацяна Сапач

    Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое ХХ стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі.

  • Гэй Бэн Гіном / Уладзімір Някляеў

    Гэй Бэн Гіном / Уладзімір Някляеў

    «Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана – ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». I аўтар вядзе нас да гэтай таямніцы.

  • Д’ябал з сёмага класа / Карнэль Макушыньскі

    Д’ябал з сёмага класа / Карнэль Макушыньскі

    Гістарычны дэтэктыў. Сямнаццацігадовы Адась Цісоўскі, якога сябры завуць Д’яблам за спрытны розум, — адзіная надзея старой шляхецкай сям’і з-пад Вільні, у доме якіх пачалі адбывацца загадкавыя здарэнні. Зразумела толькі адно: таямніцу хаваюць ДЗВЕРЫ.
    Кніга ўваходзіць у канон польскай літаратуры і вывучаецца ў 6-м класе польскай школы.

  • Да новага заўтра / Зінаіда Бандарына

    Да новага заўтра / Зінаіда Бандарына

    Гэта каштоўнае выданне дазваляе зразумець драматычны стан адной з самых значных беларускіх паэтак ХХ стагоддзя, што пражыла яркае, але кароткае жыццё, адчуць смак дынамічнай беларускай паэзіі 1920-х гадоў, а галоўнае – вярнуць у гісторыю нашай літаратуры імя неардынарнай асобы і творцы – Зінаіды Бандарынай. Кніга яе выбранай паэзіі “Да новага заўтра” ўключае як вершы з прыжыццёвых зборнікаў і перыядычных выданняў, так і творы, якія нідзе не друкаваліся.

  • Дзіцячы сьпеўнік

    Дзіцячы сьпеўнік

    72 с., 210 x 210, цьвёрдая вокладка, ілюстрацыі

  • Дзюна / Фрэнк Герберт

    Дзюна / Фрэнк Герберт

    «Дзюна» — культавы навукова-фантастычны раман амерыканскага пісьменніка Фрэнка Герберта, які справядліва лічыцца адным з найвялікшых твораў у гісторыі сусветнай фантастыкі. Упершыню апублікаваны ў 1965 годзе, твор адразу заваяваў прызнанне як чытачоў, так і крытыкаў, стаўшы лаўрэатам дзвюх самых прэстыжных жанравых узнагарод — прэмій «Х’юга» і «Нэб’юла».

    Але значэнне гэтага твора выходзіць далёка за межы жанру: «Дзюна» зрабіла рэвалюцыю ў фантастыцы, паўплываўшы на літаратуру як такую, а таксама на кінематограф і філасофскія дыскусіі пра будучыню чалавецтва.

    Падзеі рамана разгортваюцца на пустыннай планеце Аракіс, вядомай таксама як Дзюна — адзінай крыніцы каштоўнага рэсурсу, які мае ключавое значэнне для ўсёй Галактыкі. Гэта эпічная гісторыя пра ўладу, экалогію, рэлігію, фанатызм і чалавечую волю, якая раскрываецца праз лёс юнага Пола Атрэйдэса — спадчынніка аднаго з Вялікіх Дамоў, якому наканавана стаць цэнтрам эпахальных перамен у сусвеце.

    Пераклад з англійскай Ігара Кулікова

    Янушкевич, 2025. 750 с., цьвёрдая вокл.

  • Другая история советского белорусского кино / Ольга Романова

    Другая история советского белорусского кино / Ольга Романова

    Каждый такой сюжет родился из вопросов без однозначного ответа, заданных из современности: как и зачем смотреть советское белорусское кино сегодня? о чем могут рассказать фильмы Белгоскино периода НЭПа и белорусизации? можно ли рассматривать советское белорусское кино как колониальное и какие смыслы такой подход открывает и перекрывает? следы каких политических процессов хранит в себе образ “советского белоруса”, как он создавался, в каких формах существовал после войны и смерти Сталина? как белорусский экран формировал историческое воображение зрителей в разные советские периоды и насколько просматривалась экранная глубина белорусской истории? какие альтернативы “советскому белорусу” создал “Беларусьфильм” в 1960-80-е, были ли они “внутренним диссидентством”, формой культурного сопротивления, авторским освоением новой киностилистики? По каким линиям проходила деконструкция “советского белоруса” и советского общества в фильмах периода Перестройки и почему этот процесс так быстро сошел на нет?

    Andrei Yanushkevich Publishing, 2024. 376 pp., цьвёрдая вокл.

  • Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж

    Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж

    Вы трымаеце ў руках фантастычную кнігу! У вашых руках — гісторыя пачатку хрысціянскай Беларусі, старажытнага Полацка, Хрыстовай Веры. Імя ёй — Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння. Аб нябёснай Абаронцы беларусі ведаюць усе. Бо аўтар гэтай кнігі — аўтар і падручніка » Мая Краіна — Беларусь», з якога ўсе дзеці Беларусі ад 4-га класа пачынаюць вывучаць гісторыю Краіны. Але ў гэтай кнізе вы маеце магчымасць прайсціся з Параскеваю (Афрасінняю) па старажытнаму Полацку, у яе няпростыя гады ў манастыры, увесь яе шлях ажно да Канстантынопаля і Іерусаліма, потым да Кіева і вяртанне ў Полацк. Куды Яна, дарэчы, вяртацца не збіралася. За кожны абзац, за кожны сказ, за кожнве СЛОВА аўтар гатовы прафесійна адказаць і, нават, пайсці на «эшафот». Аўтар, археолаг і гісторык, які прысвяціў сваё навуковае і чалавечае жыццё Полацку. Ён хадзіў па вуліцах, якімі хадзіла Афрасіння Полацкая. І ён упэўнены, што ЁСЦЬ і ведае, дзе сёння хаваецца знакаміты КРЫЖ Афрасінні — Лазара Богшы 1161 года стварэння. І «пракляцце» Афрасінні… Збудзецца.

    ЗМЕСТ
    Плыня часу
    Пра што маўчаць летапісы
    Бацькоўскі дом і горад прадславы
    Свет далёкай александрыі
    Пострыг
    У манастыры
    Сяльцо
    Спасаўскі манастыр
    Будаўніцтва і збіранне
    Адзігітрыя эфеская
    Храм
    Фрэскі
    Крыж Лазара Богшы. Стварэнне
    Полацкія залатары
    Святыні крыжа
    Афрасінія і старажытныя надпісы
    Зыход
    Апошнія дні жыцця зямнога
    Жыццё пасля смерці. Дарога дадому
    Вяртанне ў Полацак
    Афрасіння і Корфу
    Яе Крыж
    Знікненне і пошукі
    Аднаўленне вобраза Крыжа
    «Маскоўская вандроўка»
    Масква
    Замест эпілога
    Літаратура

  • За сіняй гарой / Мэір Шалеў

    За сіняй гарой / Мэір Шалеў

    Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Аповед у духу магічнага рэалізму — гэта перапляценне чалавечых і звярыных лёсаў, гісторый змагання з дзікай прыродай і ўласнай натурай. Нежартоўныя жарсці герояў разгортваюцца на фоне змагання Ізраіля за дзяржаўнасць.

    У цэнтры рамана — канфлікт паміж жыхарамі паселішча і ўнукам першапраходца Якава Міркіна Барухам, што арганізаваў на грамадскай зямлі камерцыйныя могілкі, пахаванне на якіх зрабілася модай для габрэяў свету. Да чаго прывядзе супрацьстаянне паміж Камітэтам і наглядчыкам Дома Вечнасці для Першапраходцаў, дзе пахаваныя “274 дзяды і бабкі, адзін мул і адна мандаліна”, дазнаюцца чытачы, якія пройдуць пакручастымі сцежкамі сюжэта да канца.

    Буктрэйлер