Shipping class: Standard

Дастаўка авіяпоштай з адсочваньнем, дзе гэта магчыма

  • Мой свет растае / Лінэ Нагель Ільвісокер

    Мой свет растае / Лінэ Нагель Ільвісокер

    Нарвежская журналістка Лінэ Нагель Ільвісокер жыве з сям’ёй у Лонг’іры, самым паўночным населеным пункце-тысячніку, што на Шпіцбергенскім архіпелагу, дзе глабальнае пацяпленне ідзе хутчэй, чым дзе-колечы на планеце.
    У 2015-м лавіна накрыла цэнтр пасёлка, забраўшы жыцці маленькай дзяўчынкі і бацькі іншай сям’і. Наступная восень прынесла дажджы і земляныя апоўзні. 3 надыходам зімы новая лавіна абрыну-
    лася на дамы Лонг’іра. Усё часцейшыя буры і адлігі выклікаюць трывогу Лінэ. Што адбываецца з яе пасёлкам і Арктыкай? У пошуках адказаў яна гутарыць з метэаролагам, якая сама трапіла пад лавіну. Лінэ наведвае паляўнічага, які вытрымаў 40 зімовак у суворых умовах Шпіцбергена. Яна разбіраецца ў тым, што адбываецца з марскімі плынямі і надворём, шукае сляды дагістарычных лясоў на архіпелагу, а ў паходзе з дзецьмі сустракае трох мядзведзяў. На сваім даследчыцкім шляху яна апісвае змены, праз якія праходзіць Лонг’ір, і разважае пра парадоксы пасёлка, які жыве з вуглездабычы і турызму.
    Гэта бясстрашны і шчыры аповед ад першай асобы пра Арктыку.

  • Неба мнагавокае / Наталля Вішнеўская

    Неба мнагавокае / Наталля Вішнеўская

    Неба мнагавокае : вершы, проза, эпісталярная спадчына / Наталля Вішнеўская; укладанне Віктар Жыбуль.

    “Неба мнагавокае” – першая асобная кніга Наталлі Віншеўскай (1907–1989), паэткі з драматычным лёсам, актыўнай удзельніцы літаратурнага згуртавання “Маладняк”. Яе творы вызначаюцца тонкім лірызмам, настраёвасцю, кампазіцыйнай зграбнасцю, яркімі эпітэтамі. У кнігу ўключаны ўсе вядомыя на сёння вершы Наталлі Вішнеўскай, апавяданне “Завея”, а таксама лісты 1961–1989 гг., большасць з якіх адрасавана вядомаму паэту, празаіку і перакладчыку Сяргею Грахоўскаму.

  • Ніхто не чакае / Маша Калека

    Ніхто не чакае / Маша Калека

    Гутэнбэрг, 2024. 135 с., мяккая вокладка.
    Вершы па-нямецку і па-беларуску (паралельна).
    Keiner Wartet. Mascha Kaléko
    Пераклад з нямецкай мовы Ігара Крэбса.
    Рэдактаркі Ганна Янкута і Кацярына Маціеўская

    Маша Калека (1907–1975) выязджала ў эміграцыю тройчы. Першы раз яшчэ дзіцём: яе сям’я ўцякла ад пагромаў з Польшчы ў Германію. Другі раз у 1938 годзе, з Берліна. Нацысты прызналі яе першыя паэтычныя зборнікі  “шкоднымі і непажаданымі”, і яна эмігравала ў ЗША. А пазней – у Ізраіль.
    Яна ўратавалася ад самага страшнага. Але туга па радзіме ціснула на яе да самай смерці. Новага дому яна так нідзе і не знайшла, “радзімай абраўшы любоў”.
    Каб пазбегнуць пагромаў у пачатку Першай сусветнай вайны, яе бацькі-габрэі разам з дзецьмі былі вымушаныя пераехаць з Хшанава (горад на поўдні сучаснай Польшчы) у Германію. З канца 1920-х гадоў паэтка пачала друкаваць вершы ў нямецкіх газетах і ўвайшла ў кола берлінскай творчай багемы, якая гуртавалася вакол знакамітага “Romanisches Café”. Два першыя паэтычныя зборнікі, “Lyrisches Stenogrammheft” (“Лірычны зборнік стэнаграм”, 1933) і “Das kleine Lesebuch für Große” (“Маленькая чытанка для дарослых”, 1935) прынеслі ёй поспех і шырокую літаратурную вядомасць, аднак у 1938 годзе нацысцкі рэжым прызнаў іх “шкоднымі і непажаданымі”. У тым жа годзе Маша Калека разам з другім мужам, музыкам Хеміа Вінаверам, і сынам Стывенам эмігравала ў ЗША.

  • Пабудзіць прынцэсу / Ксенія Шталенкова

    Пабудзіць прынцэсу / Ксенія Шталенкова

    П’еса, прыгодніцкая казка, у якой чытача сустрэнуць новыя героі. Прынцэса-вынаходніца Ліяна, што заснула на сто гадоў. Каралеўскі сакратар Аляксандр, чыё пакліканне — праявіць розум, смеласць і добрае сэрца. Загадкавая фея Рамона і слаўны рыцар Базіле. А таксама Гектар — вастракрылы кіпцюрасты серпахвосты залатагрывы агнядышны люты цмок.

    Ілюстрацыі і каліграфія Марыны Анішчык.

    КСЕНІЯ ШТАЛЕНКОВА — пісьменніца, драматург, дызайнерка. Нарадзілася ў 1992 годзе ў Мінску. Доктар філасофіі. Аўтар раманаў «Адваротны бок люстра» і «Губернскі дэтэктыў: Справа аб крывавых дукатах» і п’ес «Проставельміскладана», «Memoria nominis Clara», «Экстэрмінацыя». Фіналістка конкурсаў «Другая дзея», «Бадэнвайлер», «Зыходная падзея —
    XXI стагоддзе». У 2024 годзе па п’есе «Memoria nominis Clara» у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры
    пастаўлены спектакль «Тут была Клара» (рэжысёр — Таццяна Аксёнкіна).

    МАРЫНА АНІШЧЫК — мастачка, ілюстратарка. Нарадзілася ў 2003 годзе ў Гродна. Навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на спецыяльнасці «Графіка». Удзельніца міжнароднага пленэру «Сонечная палітра Усходу 2024» у Кыргызстане і шматлікіх пленэраў у Беларусі. Удзельніца выставаў «Асенні салон» і «Viva Kola Art». Пераможца конкурса «Майстар 2021» і «Майстар 2022».

  • Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці ВКЛ / Андрэй Мацук

    Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці ВКЛ / Андрэй Мацук

    У манаграфіі разгледжаны пытанні, звязаныя з праблемай функцыянавання павятовых соймікаў Вялікага Княства Літоўскага ў часы панавання каралёў з дынастыі Вецінаў у 1697–1764 гг. У кнізе вызначаюцца месца правядзення, колькасны склад і кола ўдзельнікаў павятовых соймікаў ВКЛ, разглядаюцца рэгламентацыя працэдуры склікання, арганізацыя дзейнасці і функцыянавання павятовых соймікаў, а таксама вывучаецца развіццё шляхецкага самакіравання, паказваецца пазіцыя павятовых соймікаў па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі дзяржавы, адлюстроўваецца роля магнацкіх груповак на розных павятовых сойміках Княства, аналізуецца ўплыў элекцыйных соймікаў на фарміраванне павятовай эліты. Разлічана на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і настаўнікаў.

  • Пакой

    Пакой

    ISBN 9788396856609, 202 с., мяккая вокладка

  • Палын-палын / Зянон

    Палын-палын / Зянон

    Нью- Ёрк: Беларускае Выдавецкае Таварыства ў Амэрыцы, 2016
    ISBN 9788393547685, 200 с., мяккаая вокладка

    Дзеяньне рамана пачынаецца ў 30-х гадах на Віленшчыне і працягваецца ў 40-х – 60-х гадах мінулага стагоддзя ў БССР. Гэта расповяд пра лёсы, каханьне і справы беларусаў, што жылі пад саветамі. Паказана акупацыйная рэчаіснасьць савецкага рэжыму, яго норавы і парадкі. У цэнтры сюжэта людзі, якія шанавалі сваю годнасьць і Бацькаўшчыну і змагаліся за яе волю і адраджэньне.

  • Партрэт з памяці / Віслава Шымборска

    Партрэт з памяці / Віслава Шымборска

    Зборнік вершаў польскай набэлісткі ў перакладах беларускіх паэтаў розных пакаленьняў.
    Пераклад з польскай мовы Алеся Емяльянава-Шыловіча, Марыны Казлоўскай, Алега Лойкі, Марыі Мартысевіч, Кацярыны Маціеўскай, Ніны Мацяш, Сяргея Прылуцкага, Натальлі Русецкай, Максіма Танка, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты.
    Пераклады зробленыя з выданьняў: Wisława Szymborska. Wiersze wszystkie. Wydawnictwo Znak, 2023; Wisława Szymborska. Rymowanki dla dużych dzieci. Wydawnictwo a5, 2003.
    Вершы Віславы Шымборскай у перакладах Ніны Мацяш друкуюцца паводле выданьняў: Віслава Шымборска. Свет, варты вяртання. Мінск: Мастацкая літаратура, 1991; Віслава Шымборска. Хвіля. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005; Віслава Шымборска. Двукроп’е. Мінск: Про Хрысто, 2010.

  • Пентаквантар / Арцём Шуканаў

    Пентаквантар / Арцём Шуканаў

    Кніжны жанр кіберпанку застаўся ў дзевяностых. Усе яго літаратурныя наступствы, якія мы бачым навокал, – гэта развіццё жанру з прыстаўкай “пост”. “Пентаквантар” – менавіта такі посткіберпанк-раман, неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, які ідзе па слядах “Крыптаномікону” і “Лавіны” Ніла Стывенсана, несучы на сэрцы шнары ад “Штама Андрамеда” Майкла Крайтана і “Нэйрамансера” Уільяма Гібсана.

    Нягледзячы на тое, што “Пентаквантар” – гэта аўтарскі дэбют, да сюжэту Арцём Шуканаў падышоў з размахам. Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёто. З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер.

    Перад вамі дэбютны раман Арцёма Шуканава, які задаўся аднойчы пытаннем “А што я зрабіў у свае годы для кіберпанку?” і вырашыў спакусіцца на нешта значнае. Не клапоцячыся пра наступствы, ён распахнуў літаратурныя дзверы нагою, адразу выкаціўшы на суд чытача буйны і эпічны саенс-фікшан раман.

    “Пентаквантар” – жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей.

    Гутэнбэрг, 2025. Мяккая вокладка, 2 тамы ў камплекце, 352 с. + 288 с.