Shipping class: Skaryna Press Economy

Кнігі Skaryna Press, з адсочваньнем, дзе магчыма

  • Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га / Алена Карасцялёва і Віктар Шадурскі, рэд.

    Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га / Алена Карасцялёва і Віктар Шадурскі, рэд.

    SkarynaPress, 2025. 300 с., мяккая вокладка. На беларускай і рускай мовах.
    Спампаваць PDF
    Also in English

    Масавыя пратэсты, якія выбухнулі пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года, стварылі новыя формы салідарнасці, актывізму і асабістай адказнасці — каштоўнасцяў, якія дыктатуры імкнуцца падаўляць. Многія студэнты былі ў першых шэрагах тых падзей. Яны сутыкнуліся з хуткім і жорсткім падаўленнем пратэстаў паліцэйскім апаратам дзяржавы і маштабным пераследам.

    Гэты зборнік складаецца з 25 эсэ студэнтаў, якія сведчаць пра іх невераемны вопыт пратэстаў, затрыманні, катаванні і вымушаную эміграцыі. Ён — надзённы адказ на вострую патрэбу ў даступных наратывах пра натхняльныя і трагічныя дні пратэстаў, траўмы і развагі пра дэмакратычную будучыню Беларусі.

    Аўтары і аўтаркі сведчаць пра мірны характар змагання беларускага народа за дэмакратыю. Кніга — магутны напамін пра рэчаіснасць, якую рэпрэсіўны рэжым імкнецца сцерці ці сказіць. Яна дае голас моладзі, якая брала ўдзел у падзеях 2020 года, тлумачыць іх матывы і досвед, і бачанне беларусаў адносна будучыні сваёй краіны.

    Гэтыя гісторыі стануць важным і цікавым рэсурсам для даследчыкаў, мастакоў, актывістаў і палітыкаў. Яны будуць натхняць і ўмацоўваць надзею як у Беларусі, так і па-за яе межамі, на дэмакратычную будучыню краіны.

  • Пад асобнымі коўдрамі / Вольга Гапеева

    Пад асобнымі коўдрамі / Вольга Гапеева

    Сапраўдная радзіма бывае толькі ў марах (размова для Радыё Свабода) >>

    Водгук ад “Кніжных размоваў” >>

    Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — паэтка, мыслярка, перакладчыца і лінгвістка. Ейныя творы перакладзеныя больш чым на 15 моваў свету. Стыпендыятка міжнародных праграм для літаратараў (Аўстрыя, Германія, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Калумбія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Лаўрэатка літаратурных прэмій (“Rotahorn”, Аўстрыя, 2021; „Wortmeldungen“, Нямеччына, 2022 і інш.).

    Аўтарка кніг паэзіі “Словы якія са мной адбыліся” (2020), “Парадокс “Немаўля” (2022), “Граматыка снегу” (2017) і інш., раманаў “Кэмэл-трэвэл” (2019) і “Самота, што жыла ў пакоі насупраць” (2021), кніг для дзяцей “Сумны суп” (2014), “Дзве Авечкі” (2017), “Адна Шкарпэтка” (2020).

    Вэбсайт Вольгі Гапеевай

    Аўтарка чытае верш флёкс (нямецкая) >>
    Буктрэйлер да нямецкага выдання Трапецхерц >>

    Пагартаць у Google Books
    ISBN 9781915601469, 64 с., мяккая вокладка.
    ISBN 9781915601476, электронная кніга Apple Books • Google Play Books

  • Панове, паднапружцеся! / Элізабэт Бадэнтэр

    Панове, паднапружцеся! / Элізабэт Бадэнтэр

    Таксама на Амазоне і іншых кніжных пляцоўках.

    Эсэ прысьвечана страйку ўлоньняў, які хвалюе сьвет з антычных часоў. Раней ён быў утопіяй ці ўяўнай страшылкай. Але ў ХХ стагодзьдзі кабеты ў заходнім сьвеце нечакана распачалі гэты страйк насамрэч. І нам усім цяпер давядзецца жыць зь ягонымі наступствамі.

    Дэмографы, сацыёлягі, палітыкі і эканамісты, якія спрабуюць разабрацца з гэтай зьявай, часта не прыслухоўваюцца да фэмінісцкіх аргумэнтаў. І дарма, на думку Э. Бадэнтэр, бо такім парадкам ігнаруецца ціхі і глыбокі бунт кабетаў, які праяўляецца ў адмове ад мацярынства — часовай або прынцыповай і канчатковай.

    Гэтае эсэ актуальнае і для Беларусі, дзе, як і ва ўсёй Эўропе, крытычна зьніжаецца на­раджальнасьць. Пасьля 2020 году беларускія ўлады ча­ты­ры гады не публікавалі зьвестак аб на­ра­джаль­насьці і сьмяротнасьці. Толькі нядаў­на Белстат падзяліўся інфармацыяй за 2024 год, якая не выглядае аптымістычнай.

    ЗЬМЕСТ

    Уступ
    Разьдзел 1. Стан рэчаў
    Разьдзел 2. Што кажа дэмаграфія
    Разьдзел 3. Рэвалюцыя-пастка
    Разьдзел 4. Канфлікт дзьвюх легітымнасьцяў Заканчэньне. Запаволеньне наступстваў зьніжэньня нараджальнасьці і павага правоў жанчынаў
    Дадаткі
    Пасьляслоўе перакладніка. Апошняя асьветніца

  • Пешшу: вершы / Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў

    Пешшу: вершы / Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў

    Таксама ў продажы на Barnes & Noble і Amazon у розных краінах.

    Нібы ў музычнай тэме з варыяцыямі, у кнізе паўтараюц­ца і вар’і­руюц­ца матывы, вобразы, гукавыя комплексы, нават цэлыя вы­каз­ванні. Пры гэтым кожны тэкст застаецца самакаштоўнай ма­стац­кай цэласнасцю. Сярод іншых у зборнік увайшлі вершы, ад­значаныя прэміяй „Залаты апостраф“як найлепшая паэтычная публікацыя ў часопісе „Дзеяслоў“ у 2023 г.

    Не фігуры, не рыфмы, не тропы —
    толькі ветру таемны шыфр,
    толькі паўзы пасля шматкроп’яў,
    толькі цішы снежная шыр.

    Толькі там, за рытмам і метрам,
    за страфой, за сцяной, за мяжой, —
    шыфрам ветру, голасам мэтра…
    Немагчыма… няможна… няўжо…

    Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў (Аляксандр Дуброўскі) — паэт, фі­ло­лаг, тэолаг. Аўтар кніг паэзіі „Паміж небам і багнаю“ (1997), „Эстэ­тыка маўчання“ (2011), „На тонкай нітачцы“ (2021), „Літургія часу“ (Skaryna Press, 2023), манаграфіі „Паэтыка Рыгора Бара­ду­ліна: рытмічная арганізацыя верша“ (2006), зборнікаў бага­слоў­скіх даследаванняў і рэлігійнай публіцыстыкі.

  • Рэпрадукцыі здымкаў з альбома экспэдыцыі Вацлава Ластоўскага

    Рэпрадукцыі здымкаў з альбома экспэдыцыі Вацлава Ластоўскага

    Якасныя А5 148х210 мм рэпрадукцыі фотаздымкаў з альбома этнаграфічнай экспэдыцыі пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на матавай крэйдавай паперы.

    Арыгінальныя здымкі ў альбоме экспедыцыі прыблізна ў чатыры разы меншыя. Павялічыныя рэпрадукцыі даюць магчымасьць лепш ацаніць адметнасьці народнай матэрыяльнай культуры, якая ўжо не існуе, але якую пасьпела зафіксаваць экспэдыцыя. А таксама надзвычайнае майстэрства фотамастака Тодара Гальмаджана.

    Рэпрадукцыі можна выкарыстаць як вялікія паштоўкі: ззаду ёсьць месца для адраса і маркі, і тлумачэньне выявы.

  • Рэспубліка глухіх / Ілля Камінскі

    Рэспубліка глухіх / Ілля Камінскі

    ISBN 978191560121679, 79 с., мяккая вокладка.
    ISBN 9781915601223, электронная кніга: Apple Books, Google Play Books, Kobo.

    Дзеянне “Рэспублікі глухіх” разгортваецца ў перыяд палітычнай смуты на адной акупаванай тэрыторыі. Хаця месца і час дакладна не вызначаны, здаецца, што ў тых жудасных падзеях мы пазнаём сваю эпоху і сваю краіну.

    Ашаламляльная вершаваная прыпавесць, якая па форме нагадвае драматычны твор, адкрываецца сцэнай забойства акупантамі глухога хлопчыка Пеці. Стрэл, які падштурхоўвае жыхароў да пратэсту, — апошні пачуты імі гук. Горад глухне, і ў гэтай цішы мова жэстаў робіцца мовай іх маўклівага супраціву.

    Кніга расказвае гісторыі прыватнага жыцця гараджан ва ўмовах публічнага гвалту: пары маладажонаў, Соні і Альфонса, якія чакаюць дзіця; адважнай Мамулі Галі, якая распачынае бунт у сваім лялечным тэатры; Галіных лялечніц, што ўдзень таемна вучаць жыхароў мове жэстаў, а ўначы завабліваюць салдат па адным і забіваюць за тэатральнай заслонай. Адначасова гісторыя кахання, элегія і палітычны памфлет, “Рэспубліка глухіх” гучыць як перасцярога і ставіць пад пытанне наша калектыўнае маўчанне перад абліччам жорсткасці і гвалту.

    “Глухія не вераць у цішыню. Цішыню прыдумалі тыя, хто чуе”.

    Ілля Камінскі нарадзіўся ў Адэсе, цяпер амерыканскі грамадзянін. Ён выдаў усяго два паэтычных зборнікі (“Dancing in Odessa” і “Deaf Republic”) , але яго часта называюць адным з найбольш важных пісьменнікаў свайго пакалення.  У ЗША І. Камінскі таксама вядомы сваёй актыўнай працай на карысьць перакладу замежнай літаратуры. Ён доўгі час быў рэдактарам паэзіі ў Words Without Borders і Poetry International, а таксама рэдагаваў некалькі анталогій сусветнай паэзіі. Ён заснаваў і рэдагаваў кніжную серыю «Паэты свету», у якой публікуюцца зборнікі паэзіі з усяго свету. Яго творы перакладзены больш як на дваццаць моваў.

    Урывак з інтэрв’ю

    Юля Цімафеева — беларуская паэтка і перакладчыца. Аўтарка некалькіх кніг паэзіі і дакументальнай кнігі “Мінскі дзённік”. Перакладае паэзію і прозу з англійскай і іншых моў. Уладальніца прэміі Карласа Шэрмана (2021) за пераклад выбранай паэзіі Стывена Крэйна.

    Вальжына Морт — беларуская паэтка, нарадзілася ў Менску, жыве ў ЗША, піша па-беларуску і па-англійску. Аўтарка некалькіх кніг паэзіі, кніг перакладу, рэдактарка паэтычных анталогій. Апошняя кніга паэзіі — “Песні для мёртвых і ўваскрэслых” — атрымала International Griffin Poetry Prize, UNT Rilke Prize, а таксама Kaser Prize за нямецкае выданне. Уладальніца стыпендый Guggenheim, American Academy in Rome, Lannan Foundation, National Endowment for the Arts, Amy Clampitt Foundation, а таксама Civitella Ranieri Foundation.

  • Сонм-Трава / Андрэй Бурсаў

    Сонм-Трава / Андрэй Бурсаў

    Новая кніга Андрэя Бурсава атрымалася шакавальным, неапісальнай прыгажосьці зоркападам на даляглядзе беларускай літаратуры. Паэт, перакладнік, мастак і знаўца моваў ставіць пад сумнеў асновы і наркамаўкі, і тарашкевіцы, і прапануе ўласны мудрагелісты і эстэтычны правапіс, які лёгкім дотыкам чараўніка абуджае старабеларускую мову. Дзякуючы таленту паэта ў ХХІ стагодзьдзі працягваецца традыцыя „заразумнай мовы“, неверагодныя моўныя і зьмястоўныя сузор’і якой мы знойдзем у тэкстах Льюіса Кэрала, Хвёдара Салагуба, Вацлава Ластоўскага, Веліміра Хлебнікава, паэтаў-футурыстаў і дадаістаў. Дадушы, нічога падобнага дасюль у беларускай літаратуры не зьяўлялася. (Уладзіслаў Гарбацкі)

    Андрэй Бурсаў — паэт, перакладнік, мастак і фатограф. Аўтар двух зборнікаў паэзіі і перакладаў: „Дзівін“ (2002) і „Празьнеб’е“ (2009). Жыве і творыць у Менску.

    У „Сонм-Траву“ ўвайшлі тэксты з папярэдніх зборнікаў, новыя вершы і тэксты, якія на працягу гадоў заставаліся раскіданыя па сеціве, вершы, напісаныя паэтам па-ангельску, і пераклады з розных моваў.

    Budzma: Анталя́жыкі і жужýлaчкi літаратурнага вядзьмарства. Андрэй Бурсаў выдаў кнігу для «літаратурных альпіністаў»

  • Фэмінізацыя беларускай мовы / Уладзіслаў Гарбацкі

    Фэмінізацыя беларускай мовы / Уладзіслаў Гарбацкі

    Пагартаць у Google Books.
    ISBN 9781915601414, 191 с., мяккая вокладка.
    Электронная вэрсія. Таксама на Амазоне і ў іншых кнігарнях.

    Глядзі таксама Гід па Фэмінізацыі беларускай мовы

    Манаграфія „Фэмінізацыя беларускай мовы“ прысьвечаная аналізу жаночых агентыўна-прафэсійных назваў (Nomina agentis) у беларускай мове як у гістарычнай пэрспэктыве (у старабеларускай мове), так і ў двух узусах сучаснай беларускай мовы (тарашкевіцы, наркамаўцы). Акрамя таго ў працы ахопліваецца кампаратывісцкая пэрспэктыва – спроба высьвятліць, як функцыянуюць фэмінітывы-агентывы ў сучасных польскай, расейскай, украінскай, летувіскай і францускай мовах. У працы аналізуюцца прычыны маргіналізацыі фэмінітываў, а таксама практыкі і мэханізмы іх дэмаргіналізацыі, прадпрынятыя ў рэчышчы мастацкай літаратуры й гендарных штудыяў.

    Кніга прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца сацыялінгвістычнымі й гендарнымі дасьледаваньнямі.

    Аляксей Каўка:
    У кнізе „Фэмінізацыя беларускай мовы“ глыбозны сэнс, эстэтычная вабнасьць забытае (амаль не кранутае) старонкі нашае белсацлінгвістыкі й натуральнага маўленьня… нечаканае адкрыцьцё.

    Уладзіслаў Гарбацкі (Ph.D., Варшаўскі ўнівэрсытэт) – палітоляг–гендарыст, сацыялінгвіст, перакладнік з францускай, летувіскай і ўкраінскай моваў, выкладнік палітычнай навукі ЭГУ (Вільня).

  • Хроніка адмаўлення пустаты / Ілля Кульбіцкі

    Хроніка адмаўлення пустаты / Ілля Кульбіцкі

    Таксама ў Barnes & Noble і на Amazon у розных краінах.

    У дэбютную кнігу Іллі Кульбіцкага ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя ў 2017–2024 гадах. Тэксты рознага кшталту — ад хронікі грамадскіх падзей і замалёвак з натуры да сатыры, міфатворчасці і гарадскога фэнтэзі — аб’яднаныя адной мэтай: знайсці шлях скрозь навакольную і ўнутраную пустэчу да праўдзівага свету. Гэта шлях мовы, веры, спробаў пабачыць і здзейсніць небывалае і пільнага слухання галасоў іншых падарожных на гэтым шляху.

    Ілля Кульбіцкі нарадзіўся ў Менску ў 1982 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, паводле спецыяльнасці — праграміст. Пераможца й прызёр „Фэсту аднаго верша“. Творы публікаваліся ў газеце „Літаратурная Беларусь“ і інтэрнэт-часопісе „Taubin“. Цяпер жыве ў Варшаве.