Your cart is currently empty!
Shipping class: Standard
Дастаўка авіяпоштай з адсочваньнем, дзе гэта магчыма
-

Забыць в электричке / Сергей Кравченко
Возможно, автор этой книги более известен как музыкант Port Mone, Polyn или SK.EIN, но вот уже много лет он пишет тексты в авторском фьюжн-жанре на границе эссе и поэтичных зарисовок-миниатюр.
Вместе они складываются в нестройный сёрфинг по мироустройству, в путеводитель по человеку, в карту пропасти, над которой мы изредка протягиваем друг другу руки. Чтение получилось насыщенное, каждое предложение имеет вес. Книгу можно перечитывать как сборник стихов, открывая наугад, а можно забыть в электричке, чтобы это делали другие. -

Завяршыць гештальт / Макс Шчур
Гутэнбэрг, 2025. Сэрыя “Акно ў прозу”. Мяккая вокл., 296 с.
Макс Шчур у кнізе “Завяршыць гештальт” разглядае Беларусь з Эўропы, параўноўваючы, разбураючы і ствараючы. Гэтая кніга – помнік на пахаванні міта пра Эўропу, якім жылі і жывуць шматлікія беларусы.
Гэта сапраўдны еўрараман ад беларускага эмігранта першай хвалі, які ў пагоні за абстракцыяй выпраўляецца ў адысею з Прагі да Амстэрдама, па дарозе разбіраючы на першаэлементы сучасную Еўропу, тадышнюю Беларусь і, вядома, самога сябе. На шляху будуць трапляцца музеі, прывіды мінулага, спантанныя каханкі і камуністы, ад якіх аўтар будзе адбівацца вострым пяром і трапным фотаружжом.
-

Запаленыя свечкі / Бэла Шагал
Успаміны Бэлы Шагал (у дзявоцтве Розэнфэльд) складаюцца з дзвюх частак — «Запаленыя свечкі» (1945) і «Першая сустрэча» (1947). Абедзве былі напісаныя на ідышы і выйшлі толькі пасля смерці аўтаркі. Кніга эмацыйна і вобразна расказвае пра дзяцінства Бэлы, яе знаёмства з Маркам Шагалам і адкрывае чытачу жыццё Віцебска канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, горада з багатай габрэйскай культурай.
Па-беларуску публікуецца ўпершыню.
Пераклад з ідыша Ігара Крэбса
Ілюстрацыі Марка Шагала -

Зэлмэняне / Мойшэ Кульбак
«Зэльмэняне» Мойшэ Кульбака — клясыка літаратуры на ідышы, адзін з найзначнейшых раманаў, напісаных у Беларусі ў 1930-х гадах. Кніга апісвае штодзённыя клопаты вялікай яўрэйскай сям’і ў Менску, якую разьдзірае новая савецкая рэчаіснасьць. Чатыры пакаленьні адлюстраваныя ў захапляльных і часта гратэскных дэталях, калі яны сутыкаюцца з глыбокімі пераменамі, выкліканымі патрабаваньнямі савецкага рэжыму і яго калектывісцкага, радыкальнага сэкулярызму.
The Zelmenyaners by Moshe Kulbak is a classic of Yiddish literature, one of the great comic novels of the twentieth century. The Zelmenyaners describes the travails of a Jewish family in Minsk torn by the new Soviet reality. Four generations are depicted in riveting and often uproarious detail as they face the profound changes brought on by the demands of the Soviet regime and its collectivist, radical secularism.
-

Кар’ера Мікадзіма Дызмы / Тадэвуш Далэнга-Мастовіч
Дзеянне адбываецца ў Польшчы часоў Юзафа Пілсудскага: сталічнай Варшаве і маёнтку заможнага землеўласніка Кабарова пад Гродна. Галоўны герой — правінцыял, чалавек без адукацыі, выхавання, прынцыпаў і асаблівых здольнасцей, гультай, прайдзісвет — воляю камбінацый становіцца не абы-кім, а старшынём Нацыянальнага Збожжавага Банку.
⠀
Дзякуючы свайму метаду — меней гаварыць і болей падслухоўваць — Дызма выдае чужыя думкі за свае і робіцца сваім сярод арыстакратыі, атрымлівае ўласныя грошы, каханне жанчын і ўсеагульную любоў як уладальнік «моцнай рукі». Прэзідэнт Рэспублікі ў крызісны момант прапануе яму ўзначаліць урад…
⠀
Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898–1939) — празаік, сцэнарыст і журналіст, які нарадзіўся на Глыбоччыне. Трагічна загінуў на самым пачатку Другой сусветнай вайны. Аўтар сямнаццаці папулярных раманаў і некалькіх кінасцэнараў. Па-беларуску ў 2016 годзе ў выходзіў яго раман “Знахар”. -

Каханак Вялікай Мядзведзіцы / Сяргей Пясецкі
Культавы раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» ўпершыню перакладаецца з аўтарскай версіі, дапоўненай і папраўленай Сяргеем Пясецкім у 1964 годзе.
Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці — а над усім гэтым коціцца дзіўны Вялікі Воз… Валадарыць цудоўная, адзіная, зачараваная Вялікая Мядзведзіца. -

Кнігі Якуба / Вольга Такарчук
«Кнігі Якуба» — гістарычны раман, падзеі якога адбываюцца ў другой палове XVIII стагоддзя. Гэта падарожжа па розных краінах — ад Турцыі да Аўстрыі, але перадусім па Рэчы Паспалітай, дзе пераплятаюцца народы, рэлігіі, культуры. Гэта гісторыя харызматычнага самаабвешчанага месіі Якуба Франка, расказаная ягонымі паплечнікамі, задакументаваная ў судовых справаздачах і абсмяяная яго ворагамі.
Паводле апытання Gazeta Wyborcza, польскія чытачы прызналі гэты раман найлепшай кнігай першай чвэрці ХХІ стагоддзя. На момант з’яўлення беларускага выдання твор перакладзены на пятнаццаць моў, а колькасць яго чытачоў толькі ў Польшчы перасягнула паўмільёна. Бясспрэчна, гэта адзін з найважнейшых твораў сучаснай польскай літаратуры, які ўмацаваў пазіцыі аўтаркі сярод выбітных творцаў сусветнай літаратуры і паспрыяў прысуджэнню Вользе Такарчук Нобелеўскай літаратурнай прэміі за 2018 год.
Пфляўмбаўм, 2025. 1014 с., мяккая вокладка. Пераклад з польскай Марыны Шоды.
-

Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать / Павел Антипов
Герой книги находит свой старый телефон и перечитывает сохранившиеся смски. О каждой из них есть что вспомнить — можно написать целый роман. А в романе затронуть эти вечные вопросы: как жить, как найти любовь, как заработать литературой, тратить не больше двух баксов в день, нужно ли идти на площадь, чтобы поменять власть?
Павел Антипов пишет лирический постфикшн, и этот текст — речь вдогонку жизни. Здесь одинаково важны достоверность ситуаций и причуды памяти, вербальный гон и сбои настроений.
памятаю ішоў дождж
было неяк радасна
